Сівіцкі: Крэмль будзе настойваць на вельмі жорсткіх тэрмінах канстытуцыйнай рэформы

Палітолаг Арсені Сівіцкі – пра планы Масквы наконт Беларусі.

Радыё Свабода прыводзіць тэзісы выступу палітолага.

Крэмль будзе настойваць на вельмі жорсткіх тэрмінах гэтай канстытуцыйнай рэформы. Яе мэта, пажаданая для Крамля — дэцэнтралізацыя ўлады і пераход на мадэль «кіраванай дэмакратыі», пераход ад супэрпрэзыдэнцкай на ці то парлямэнцкую, ці то парлямэнцка-прэзыдэнцкую.

Крэмль можа вельмі лёгка стварыць некалькі партыяў, адну зь іх ён, гледзячы па ўсім, ужо стварае — гэта партыя «Вместе» Бабарыкі. У бліжэйшы час будуць агучаныя пляны стварэньня яшчэ некалькіх прарасейскіх партыяў.

Прарасейскасьць — гэта ня значыць «рускамірнасьць». Вонкавыя чыньнікі спрыяюць гэтаму пляну. Лукашэнка за апошні месяц стаў абсалютна таксычнай фігурай для заходніх сталіцаў.

Ёсьць адчуваньне, што Крэмль атрымаў carte blanche ад Парыжу, Бэрліну і нават Вашынгтону на такую прымусовую дэмакратызацыю ў Беларусі.

Кому больше всех нужна конституционная реформа

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.1(9)