Общество

Шуневіч станоўча выказаўся пра БНР і беларускую літаратуру

БНР — гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай, заявіў міністр унутраных спраў «Еўрарадыё».

Фота Волі Афіцэравай

Улады і арганізатары святкавання стагоддзя БНР павінны знайсці «залатую сярэдзіну», якая задаволіць усіх, і правесці мерапрыемства цывілізавана. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

– І ўлады, і арганізатары гэтага мерапрыемства павінны знайсці агульную мову і зрабіць так, каб гэта было прымальна для абодвух бакоў. Чым больш мірна, спакойна, цывілізавана і, зразумела, з выкананнем усіх гістарычных патрабаванняў, тым для міліцыі будзе лепш. Таму я вітаю жаданне ўладаў і арганізатараў знайсці залатую сярэдзіну і правесці ўсё цывілізавана: без абвастрэння, узаемных папрокаў. Усё ж, гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай, — кажа Шуневіч.

Па словах Шуневіча, асабіста ён за тое, каб святкаванне было ў фармаце мітынгу і канцэрта. Бо шэсце, кажа міністр, больш складанае мерапрыемства «ў плане арганізацыі».

Шуневіч: Шмат разоў перачытваў «Пана Тадэвуша». А калі зусім часу няма, то мне жонка ўголас чытае «Новую зямлю»

Пра гэта ён заявіў «Нашай Ніве».

– Спадабалася, — па-беларуску адказаў міністр унутраных справаў на пытанне пра ўражанні ад наведвання Мінскага кніжнага кірмашу.

– Не ўпускаю магчымасці набыць друкаваныя выданні. Я адмаўляюся верыць у тое, што электронная кніга цалкам выцісне папяровую. Наадварот, мы вернемся да таго, што будзем чытаць болей і болей друкаваныя. Я сам спрабаваў чытаць электронныя кнігі, але ніякага задавальнення не атрымаў. Кніга — гэта найлепшы сябра і настаўнік. І рана ці позна да гэтага прыходзіць, я прыйшоў рана. Цяпер, праўда, часу хапае толькі ў асноўным на зводкі, законы і гэтак далей. Прымушаю сябе чытаць, у тым ліку і мастацкую літаратуру. Чытаю, чытаю, — сказаў міністр.

«Наша Ніва» пацікавілася, а каго з украінскіх (Шуневіч сканчваў школу ва Украіне) і беларускіх пісьменнікаў найбольш шануе кіраўнік МУС.

– Не буду гаварыць, бо вы мяне няправільна зразумееце, — спачатку адказаў Шуневіч. Але потым усё ж падзяліўся: — Я сканчваў украінскую школу. Канечне, чытаў. Вершы расказваў на памяць. Найперш, канечне, гэта паэзія: Паўло Тычына, Тарас Шаўчэнка. Сучасных аўтараў я не чытаў і не чытаю. Я ўзяў сёння гістарычную кнігу па-ўкраінску, бо кніга новая, цікавая, перагукаецца шмат з Беларуссю. Там гаворка ідзе і полацкую дынастыю.

— Беларускую літаратуру чытаю, калі ёсць такая магчымасць. Я шмат разоў перачытваў «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Сёння шукаў гэтую кнігу на англійскай мове, але не знайшоў. Папрасіў міністра, каб выдалі, бо цудоўны падарунак замежным гасцям. Калі зусім часу няма, то мне ўголас «Новую зямлю» чытае жонка, — расказаў чыноўнік.

Шуневич: Штатскую одежду для милиции будем использовать и дальше

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)