Общество
Таццяна Гусева

Што рабіць, каб ваш мэйл не ўзламалі

Эксперт па бяспецы Аляксей Чарняеў лічыць, што ўзлом скрыні Іны Кулей не мае палітычнага характару, бо такім чынам узламана шмат мэйлаў.

Нагадаем, учора ад імя старшыні камітэта абароны рэпрэсаваных Іны Кулей пачалі прыходзіць лісты з просьбай выслаць ёй у Іспанію каля 3 000 еўра. Пазней высветлілася, што скрыню Кулей узламалі.

Аляксей Чарняеў упэўнены: найбольшая колькасць узломаў адбываецца не таму, што ў чалавека кепскі пароль, а з-за таго, што ў яго на кампутары ўсталяваны нейкі варыянт шпіёнскага праграмнага забеспячэння.

— Часам гэта можа быць атака на канкрэтнага чалавека, часам — шырокая атака, калі зламыснікі зацікаўленыя ў тым, каб скрасці як мага больш пароляў, для таго, каб выкарыстоўваць іх для крадзяжоў фінансавых сродкаў, — гаворыць Аляксей Чарняеў. — Напрыклад, зламыснік можа зрабіць CD з наборам праграмнага забеспячэння, якое звычайна каштуе вялікіх грошай, і выпусціць яго ў продаж. У краінах, дзе няма строгага стаўленя да пірацкай прадукцыі, людзі могуць яго набыць, і там будзе пірацкая праграма, якая перахоплівае націскі кнопак на клавіятуры і перасылае іх кудысьці.Такім чынам зламыснік можа атрымаць тысячы пароляў ад скрыняў і карыстацца імі.

Аляксей Чарняеў раіць не ўсталёўваць праграмнае забеспячэнне, якое не патрэбнае для працы.

— Пажадана карыстацца праверанымі праграмамі, узятымі з правераных крыніцаў. Напрыклад, спампаванымі з сайтаў афіцыйных распрацоўшчыкаў ці ліцэнзаваных дыскаў.

На думку эксперта, для чалавека, які займаецца грамадскай ці палітычнай дзейнасцю альбо бзнесам, страты і ступень рызыкі ў сферы кампутарнай бяспекі вышэйшыя.

— Палітычным і грамадскім актывістам пажадана не карыстацца правайдэрамі мэйл-сэрвісаў, што знаходзяцца ў зоне юрыдычнай дасягальнасці ўладаў, якія могуць прымусціць правайдэра здаць вашыя паролі. Для беларусаў зона юрыдычнай дасягальнасці ўключае Расію.

Эксперт таксама раіць пры стварэнні мэйлу дадаць адрас запасной скрыні. Гэта дапаможа вам аднавіць пароль, калі раптам вашу скрынку узламалі.

Лепш за ўсё карыстацца платформай gmail.com.

Яшчэ адзін папулярны спосаб выкрадання пароляў — фішынг.

— Ствараюцца старонкі, візуальна вельмі падобныя да старонак розных інтэрнэт-сэрвісаў, у тым ліку паштовых. Карыстальнікі рознымі спосабамі завабліваюцца туды, і яны могуць, не зразумеўшы, што гэта не сапраўдная старонка, увесці туды свой лагін і пароль, — тлумачыць суразмоўца. —Старайцеся ўводзіць адрас свайго сэрвісу ўручную, а не давяраць спасылцы. Трэба больш уважліва ставіцца да адрасоў, якія адлюстроўваюцца ў адрасным радку браузера і звяртаць увагу на папярэджанні браўзера аб несапраўднасці сертыфікатаў сайтаў.

УВАГА!

Як зберагчы свае паролі і файлы ад нядобразычліўцаў, як бяспечна камунікаваць у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, як засцерагчыся ад вірусаў і програм-шпіенаў – і шмат іншых карыснасцяў

Тэсты: Ці легка зламыснікам скрасці ваш пароль або ўзламаць профіль у сацыяльнай сетцы? Ці бяспечна захоўваюцца вашыя файлы? Ці не ператварыўся ваш кампутар у зомбі?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)