«Сегодняшнее вручение Нобелевской премии мира — событие для Беларуси и героическое, и трагическое»

Собирали реакцию на вручение Нобеля Алесю Беляцкому. Премию, которой удостоили белорусского политзаключенного правозащитника, получила его жена Наталья Пинчук.

Алесь Беляцкий

Александр Фридман, политический обозреватель, историк:

— Сегодняшнее вручение Нобелевской премии мира — событие для Беларуси и героическое, и трагическое.

Это международное признание Алеся Беляцкого и всех тех беларусов, которые уже почти 30 лет ведут борьбу за демократическую Беларусь. Это одновременно и трагедия Беляцкого, который находится в тюрьме и предстанет перед судом, и всех остальных политзаключенных, единственная вина которых заключается в желании жить в свободной и демократической европейской стране.

Коллеги Алеся Беляцкого посетили Нобелевскую церемонию в Осло

Дзмітрый Гурневіч, журналіст Радыё Св*бода:

— Не ведаю, ці было чутна ў трансляцыі, калі Наталля Пінчук выгукнула «Жыве Беларусь», то беларуская дэлегацыя ў залі гучна адказала «Жыве». Момант мурашоў па скуры.

Гучаў Купала «Людзьмі звацца» і важныя словы Алеся Бяляцкага, што «дэмакратыя ў Беларусі немагчымая без правоў чалавека і без незалежнасці Беларусі».

Святлана Ціханоўская:  

— Спадар Алесь, я ганаруся быць вашай сучасніцай. Мы ўсе марым пра той час, калі Беларусь будзе вольная, а вы і ўсе палітзняволеныя будуць на свабодзе».

Вольга Быкоўская, журналіст:

— Дзякуй, Алесь Бяляцкі, дзякуй Наталлі, дзякуй, «В*сна».

Для мяне гэтая падзея і сумная, бо Алесь і тысячы палітзняволеных за кратамі, і натхняльная, што маем такіх беларусаў.

Настасся Роўда, дырэктар выдання Н*ша Ніва:

— Сёння ў Осла адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру нашаму зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, украінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабод» і расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял».

Тры магутнейшыя прамовы прагучалі са сцэны. У беларускай — боль, у расейскай — сорам, ва ўкраінскай — моц.

Было шмат крытыкі ў бок Нобелеўскага камітэта адносна таго, як у час злачыннай вайны, развязанай Расеяй, можна даваць прэмію расейцам. За што даваць яе беларусам, якія так і не зрынулі Лукашэнку, а той стаў памагатым Пуціна.

Абурэнняў адносна таго, як зараз можна ўзяць і аб’яднаць адной прэміяй тры краіны, дзве з якіх адчайна прагнуць адарвацца ад трэцяй. Але адказ на паверхні: калі хоць у адной краіне на зямлі ўлады забываюцца на правы чалавека, на яго свабоды, гэта становіцца пагрозай для ўсяго свету.

Зьміцер Дрозд, гісторык:

— Выкажу сваё суб'ектыўнае меркаванне. Самым дастойным аўтарытэтным паважаным і сусветна вядомым беларусам сёння з'яўляецца Алесь Бяляцкі.

Сваёй працай, сваёй ахвярай ён больш чым заслужыў быць не толькі нацыянальным лідарам, але і прэзідэнтам Беларусі. Але бяда нават не ў тым, што ў Беларусі няма выбараў (гэта зараз так).

Бяда ў тым, што людзі ўзроўню Алеся Бяляцкага ніколі не імкнуцца да ўлады. Таму яна практычна заўсёды дастаецца куды менш дастойным асобам. У лепшым выпадку.

Але часта зусім нягодным таварышам у сілу сваіх асабістых, чалавечых якасцяў, а то і відавочных псіхалагічных праблем, няздольным валодаць любой — нават мінімальнай уладай.

Як упрасіць (прымусіць?) у будучай свабоднай Беларусі Алеся Бяляцкага вылучыць сваю кандыдатуру на будучых свабодных дэмакратычных выбарах?

Бо заўжды ёсць рызыка, што пасля таго, як усё гэтае скончыцца (а яно скончыцца), да ўлады палезуць да ўлады нягодныя людзі — новыя балбатуны ды краснабаі...

Але сёння ва ўсіх беларусаў свята! Гэта па-сапраўднаму гістарычная падзея! Выдатная Нобелеўская прамова, прачытаная Наталляй Пінчук выдатнай беларускай мовай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(27)