«Алесь, вы не один». В Осло вручили Нобелевскую премию мира

В субботу в Осло состоялась торжественная церемония награждения лауреатов Нобелевской премии мира. За одного из трех лауреатов Алеся Беляцкого, который теперь находится за решеткой, награду получила его жена Наталья Пинчук.

Напомним, что в этом году лауреатами Нобелевской премии мира стали белорусский правозащитник Алесь Беляцкий, украинский Центр гражданских свобод и российский центр «Мемориал».

Алесь Беляцкий и его коллеги за свою правозащитную деятельность уже 17 месяцев находятся в СИЗО, ему грозит от 7 до 12 лет лишения свободы. Но работа структуры продолжается, большинство волонтеров находятся за границей.

В церемонии принимал участие король Норвегии Харальд V.

На церемонии присутствовали монархи Норвегии: король Харальд и королева Соня, а также кронпринц Хокон и кронпринцесса Метте-Марит. Фото RUNE HELLESTAD/GETTY IMAGES

Председатель Норвежского Нобелевского комитета Берит Рейсс-Андерсен в своей речи сказала об Алесе Беляцком:

— Белорусские власти годами пытались сделать так, чтобы он замолчал. Более 20 лет «В*сна» документировала репрессии в отношении активистов и политических оппонентов белорусского режима… Сегодня мы мысленно со всеми узниками совести Беларуси и с Алесем Беляцким. Алесь, вы не один.

Фото Associated Press
Наталья Пинчук, жена Алеся Беляцкого, Ян Рачинский, председатель правления «Международного Мемориала», и Александра Матвийчук, глава украинского «Центра гражданских свобод» после вручения Нобелевской премии мира. Осло, 10 декабря 2022 года. Фото Markus Schreiber / AP / Scanpix / LETA

«Гэтая прэмія — узнагарода мільёнам беларускіх грамадзян»

Наталья Пинчук после вручения награды для своего супруга выступила  с речью на белорусском языке.

– Шаноўныя сябры Нобелеўскага камітэту, шаноўнае спадарства.

З вялікім хваляваннем выпадае мне гонар выступіць тут на ўшанаванні лаўрэатаў прэміі Міру за 2022 год. Сярод іх і мой муж Алесь Бяляцкі. На жаль, ён не можа прыняць узнагароду асабіста. Ён за кратамі ў Беларусі. Таму я стаю за гэтай трыбунай.

Хачу выказаць вялікую падзяку Нарвежскаму Нобелеўскаму камітэту, рашэнне якога ўмацавала Алеся ў гатоўнасці стаяць у сваёй праўдзе і дае надзею ўсім беларусам, што можна разлічваць на дэмакратычную салідарнасць у барацьбе за свае правы. Дзякуй усім, хто падтрымліваў Алеся, яго сяброў і яго справу ўсе гэтыя гады і падтрымлівае цяпер.

Шчыра віншую Цэнтр грамадзянскіх свабод і Міжнароднае таварыства «Мемарыял» з заслужанай узнагародай. Алесь і ўсе мы ўсведамляем, наколькі важна і рызыкоўна выконваць місію праваабаронцаў, асабліва ў трагічны час агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Не толькі Алесь у турме — тысячы беларусаў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных, зняволеных за сваю грамадзянскую пазіцыю знаходзяцца там. Сотні тысяч вымушаны ўцякаць з краіны толькі таму, што хацелі жыць у дэмакратычнай дзяржаве. У Беларусі, на жаль, ужо гадамі працягваецца вайна ўлады супраць уласнага народу, мовы, гісторыі, супраць дэмакратычных каштоўнасцяў.

Пра гэта гавару тут з болем і перасцярогай, бо сённяшнія палітычныя і ваенныя падзеі пагражаюць Беларусі стратаю дзяржаўнасці і незалежнасці.

На жаль, улада з грамадствам размаўляе толькі пры дапамозе сілы — гранатаў, дубінак, электрашокераў, бясконцых арыштаў і катаванняў. Пра нацыянальны кампраміс або дыялог няма размовы. Пераследуюць дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын, непаўналетніх і людзей сталага ўзросту. У беларускіх турмах уладарыць нечалавечае аблічча сістэмы, асабліва для тых, хто марыў быць свабоднымі людзьмі!

У такой сітуацыі невыпадкова, што за дэмакратычныя перакананні і праваабарончую дзейнасць улады арыштавалі Алеся і яго паплечнікаў з Праваабарончага цэнтру «В*сна»: у вязніцах Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк і іншыя праваабаронцы.

Другія зараз яшчэ пад следствам і пракурорскімі абвінавачваннямі, трэція вымушаны былі эміграваць за мяжу. Але створанага звыш дваццаці пяці гадоў таму Алесем і яго аднадумцамі Праваабарончага цэнтра «В*сна-96» — не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Алесь не мог перадаць на волю тэкст свайго выступу, ён паспеў сказаць мне літаральна пару сказаў. Таму падзялюся з вамі ягонымі думкамі — і гэтымі, і запісанымі раней. Гэта фрагменты яго ранейшых выказванняў, твораў, разваг. Тут яго думкі аб мінулым і будучыні Беларусі, аб правах чалавека, аб лёсах міру і свабоды.

То перадаю слова Алесю.

Так бывае, што людзі, якія найбольш цэняць свабоду, часта пазбаўлены яе. Я ўспамінаю сваіх сяброў — праваабаронцаў з Кубы, Азербайджану, Узбекістану, я ўспамінаю сваю духоўную сястру Насрын Сотудэ́ з Ірану. Я захапляюся кардыналам Язэпам Чэнем (Joseph Zen) з Ганконгу. Зараз у Беларусі тысячы людзей знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, і яны ўсе мае браты і сёстры. Нішто не можа спыніць прагу людзей да волі.

Тут зараз у турме ўся Беларусь. Сядзяць журналісты, палітолагі, прафсаюзныя лідары, сярод іх багата маіх знаёмых і сяброў… Суды працуюць як канвеер, асуджаных развозяць па калоніях, а новыя хвалі палітзняволеных займаюць іх месца…

Гэтая прэмія належыць усім маім сябрам-праваабаронцам, усім грамадскім актывістам, дзясяткам тысяч беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, арышты, турму.

Гэтая прэмія — узнагарода мільёнам беларускіх грамадзян, якія выступілі ў абарону сваіх грамадзянскіх правоў. Яна падкрэслівае тую драматычную сітуацыю, якая склалася з правамі чалавека ў краіне.

Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялог. «Калі на волю?», – спыталіся ў мяне. «А я і так вольны, у душы», — адказаў я. Мой вольны дух лунае па-над вязніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі.

Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не змяніліся, не страцілі каштоўнасць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны — як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа.

Мы хочам уладкаваць нашае грамадства як больш гарманічнае, справядлівае і спагаднае.

Дабіцца незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Марым, каб яна была ўтульнай і прывабнай для жыцця.

Гэтая ідэя высакародная, сугучная агульным для свету цывілізацыйным уяўленням. Мы ж не марым пра штосьці надзвычайнае, мы хочам усяго толькі «людзьмі звацца», як сказаў наш класік Янка Купала. Тут — і павага да сябе саміх, і да іншых, тут і правы чалавека, дэмакратычны лад жыцця, беларуская мова і нашая гісторыя.

Я рана пачаў ставіцца крытычна да савецкай рэчаіснасці. Сярод іншага, сутыкнуўся з рэзкім абмежаваннем ужывання беларускае мовы, з палітыкай дэбеларусізацыі, якая праводзілася тады — дый праводзіцца і цяпер.

Ранейшая каланіяльная залежнасць Беларусі засталася. А ў выніку — пагроза для існавання беларусаў як народу. Драматычная памылка — аддзяляць правы чалавека ад каштоўнасцяў ідэнтычнасці і Незалежнасці.

У незалежніцкім падпольным руху я з 1982 года, фактычна з 20 гадоў.

Яго задача — дабіцца дэмакратычнай незалежнай Беларусі, у якой бы паважаліся правы чалавека. Не можа быць Беларусі без дэмакратыі і не можа быць правоў чалавека без незалежнай Беларусі. А грамадзянская супольнасць павінна валодаць такой ступенню незалежнасці, якая гарантуе бяспеку асобы ад злоўжыванняў улады дзяржавы.

Я веру, бо ведаю, што мінае ноч і надыходзіць ранак. Я ведаю, што нас няўтомна штурхае наперад, дык гэта надзея і мара.

Марцін Лютэр Кінг заплаціў за сваю мару жыццём, яго застрэлілі. Мая плата за маю мару меншая, але ўсё роўна за яе даводзіцца плаціць. Я не шкадую ні кроплі. Бо мая мара вартая гэтага. Мае ідэалы сугучныя з ідэаламі маіх старэйшых сяброў і духоўных настаўнікаў чэха Вацлава Гавела і беларуса Васіля Быкава.

Абодва яны прайшлі праз вялікія жыццёвыя выпрабаванні, абодва багата чаго зрабілі для сваіх народаў і культуры, абодва змагаліся за дэмакратыю і правы чалавека да апошніх хвілінаў свайго жыцця.

Немагчыма, каб на пустым полі адразу вырас добры ўраджай. Поле трэба добра ўгнойваць, камяні выбіраць… А тое, што пакінула ў Беларусі камуністычная ўлада за 70 гадоў, можна назваць выпаленай зямлёй…

Былі часы ў канцы 80-х гадоў, калі мы літаральна ведалі адзін аднаго ў твар… Але на пачатку 90-х з’явіліся тысячы і дзясяткі тысяч…

9 жніўня 2020 году ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Масавыя фальсіфікацыі прывялі да таго, што людзі выйшлі на вуліцу. У двубоі сышліся Дабро і Зло. Зло — добра ўзброенае. А з боку Дабра — толькі нечуваныя для краіны мірныя масавыя пратэсты, якія збіралі сотні тысяч людзей.

Улады напоўніцу запусцілі рэпрэсіўны механізм катаванняў і забойстваў — Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка і многіх іншых.

Гэта найвышэйшы і нечуваны па сваёй жорсткасці ўзровень рэпрэсіяў. Людзі праходзяць праз неймаверныя катаванні і пакуты.

Камеры і турмы больш нагадваюць савецкія грамадскія прыбіральні, дзе людзей трымаюць месяцамі і гадамі. Я абсалютна супраць таго, каб жанчыны знаходзіліся ў турме, а ўявіце, як ім даводзіцца ў турме Беларусі — у гэтым філіяле пекла на зямлі!

Выказванні Лукашэнкі пацвярджаюць, што выканаўцам дадзены карт-бланш, каб праз страх спыніць людзей.

Але грамадзяне Беларусі патрабуюць справядлівасці. Яны патрабуюць, каб тыя, хто ўчыняў масавыя злачынствы, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў. Ніколі ўжо Беларусь і беларускае грамадства не будуць ранейшымі, калі былі цалкам звязаныя па руках і нагах. Людзі прачнуліся…

Зараз перманентная барацьба дабра і зла разгарнулася ледзь не ў чыстым выглядзе ўва ўсім рэгіёне. Халодная сцюжа з Усходу сутыкнулася з цяплом еўрапейскага рэнесансу.

Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцце Айчыны было тоесным паняццю свабоды.

Я дакладна ведаю, якая Украіна задавальняла б Расею і Пуціна — несамастойная дыктатура. Такая, як сённяшняя Беларусь, дзе не чуваць голасу прыдушанага народу.

Расейскія вайсковыя базы, велічэзная эканамічная залежнасць, культурная і моўная русіфікацыя — вось адказ, на чыім баку Лукашэнка. Улады Беларусі незалежныя толькі ў той ступені, у якой ім дазваляе Пуцін. І таму трэба змагацца супраць «інтэрнацыяналу дыктатураў».

Я праваабаронца і таму прыхільнік негвалтоўнага супраціву. Я — не агрэсіўны па натуры чалавек, імкнуся гэтак заўсёды паводзіць сябе. Аднак я таксама добра разумею, што дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе.

Як магу, трымаю мір у маёй душы, гадую яго, як далікатную кветку, адганяю злосць. І малюся, каб рэчаіснасць не прымусіла мяне адкапаць даўно закапаную сякеру і бараніць праўду з сякерай у руках. Мір. Няхай мір застанецца ў маёй душы.

А 10 снежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Не бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павел II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасля зімы наступае вясна.

Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы. Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! Жыве Беларусь!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(33)