Сацук: Званіў міністр, маўляў, адзін артыкул сцярплю, пасля прыму меры
Са следчага ізалятара выпусцілі галоўнага рэдактара Ej.by Сяргея Сацука. У каментары Нашай Ніве Сацук расказаў, што лічыць справу супраць яго звязанай з карупцыяй у Міністэрстве аховы здароўя.
«Сам я лічу, што ўсё звязана з карупцыяй у Мінздароўя і маімі расследаваннямі.
Мне ж тады яшчэ пасля першай публікацыі званіў Малашка [былы кіраўнік Мінздароўя — Рэд.], сказаў: адзін артыкул сцярплю, пасля будуць прынятыя меры. Пасля наступных артыкулаў мне званіў міністр інфармацыі. Ну і затым усё ўсе ведаюць: сюжэт на БТ і гэтак далей.
Але чаму так доўга цягнулі, не затрымалі раней? Меркавалі, што я адумаюся. А я не стаў.
Праўда, матэрыялаў справы я не бачыў. Хто там, што там — не ведаю. Чым скончыцца таксама не ведаю. Не хачу ціснуць на следства, высоўваць версіі. Але думаю, што праўда ўсплыве. Віну я, натуральна, не прызнаў», — сказаў Сацук.
У главы КГК спросили, как журналист Сацук мог получить взятку как должностное лицо? Тот удивился
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное