Общество

Расейскім рабочым зь БелАЭС пачалі выплачваць грошы

Па словах аднаго зь іх, цалкам разьлічыцца зь людзьмі працадаўца абяцае да 22 жніўня, паведамляе Радыё Свабода.

15 жніўня каля 50 мантажнікаў з Расеі, нанятых кампаніяй «Сезам» на будаўніцтва Астравецкай АЭС, расказалі Свабодзе, што ня могуць атрымаць заробкі за некалькі месяцаў працы. Называлі сумы доўгу памерам 1–2 тысячы даляраў. Па словах рабочых, у большасьці зь іх на момант звароту ў СМІ не заставалася грошай ні на праезд дадому ў Расею, ні на харчаваньне і аплату жыльля.

Пасьля выхаду публікацыі і звароту да прадстаўнікоў кампаній, якія наймалі расейцаў для працы ў Беларусі, рабочым пачалі набываць квіткі ў Расею. Як сказаў Свабодзе адзін з расейскіх мантажнікаў, Аляксандар Лычаў, з 19 жніўня рабочым пачалі выплачваць заробкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(5)