Политика

Расейскі палітоляг пра інтэграцыю: «У такія канструкцыі ня надта веру»

Выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў каментуе Радыё Свабода  зьмест праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі, падпісанай прэм’ерамі Румасам і Мядзьведзевым.

— Мы крыху ведаем, як рыхтуецца гэты дакумэнт. Тое, пра што піша «Коммерсант», мае месца. У гэтым дакумэнце добра прапісаныя этапы рэальнай эканамічнай інтэграцыі, прыкладна гэтак жа, як яна праходзіла ў ЭЗ. Толькі яна больш прадуманая і ўлічвае асаблівасьці Расеі і Беларусі, усё ж у нас розныя памеры і маштабы.

Там ніяк не закранутая палітычная інтэграцыя. Між тым саюзная дзяржава — гэта палітычная інтэграцыя. Гэтая праграма зрабіла зразумелым, што дагэтуль ніякай рэальнай інтэграцыі паміж Расеяй і Беларусьсю не існавала.

Гэты дакумэнт сьвядома і дэманстратыўна не закранае пытаньні сувэрэнітэту, ня тычыцца таго, якую зьнешнюю палітыку праводзіць Беларусь, прызнае яна Крым ці не.

Калі Беларусь жадае захаваць фінансавую і рэсурсную падтрымку з боку Расеі, трэба, каб гэтая падтрымка была выгадная Расеі, каб гэта было ў межах інтэграванай эканомікі (нават не адзінай).

Лукашэнка даў згоду на такі фармат, цяпер гэты дакумэнт быў парафіраваны.

Што выклікае сумневы ў гэтай публікацыі? Пытаньне не ў пераліку мерапрыемстваў, а ў магчымасьці іх рэалізаваць. Пералікаў было шмат, за апошнія 19 гадоў гэта чацьвёрты дакумэнт такога кшталту.

І яны ўсе трапілі ў Лету.

Ранейшая падтрымка рабілася паводле прынцыпу авансу. Зараз ён мяняецца на прынцып узаемнасьці: Беларусь нешта зрабіла, Расея яе за гэта фінансава падтрымала. Калі меры праграмы будуць рэалізаваныя, пытаньні датацыяў адпадзе.

Обращение дня: «Хватит договариваться за закрытыми дверями»

Фармулёўкі ў публікацыі «Коммерсанта» наконт канфэдэрацыі ці нават фэдэрацыі палохаюць беларускі бок. Насамрэч сувэрэнітэт захаваецца, пра што неаднаразова гаварыў міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін.

Але як гэта будзе працаваць практычна, я ня ведаю. Я палітоляг і таму ў такія канструкцыі ня надта веру.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(14)