П’яныя танцы выбарчай камісіі ў Чашніках у 2008 годзе (відэа)

Бюлетэні падлічаныя і ўпакаваныя — самы час расслабіцца? На сайце euravitebsk.org з’явілася відэа, на якім, як сцвярджае рэдакцыя сайту, паказана гулянка, якую зладзіла выбарчая камісія ў Чашніках пасля падліку галасоў на парламенцкіх выбарах 2008 г.

Між іншым, сайту ўжо пачалі пагражаць судом за публікацыю гэтага відэа. Справа ў тым, што чалавека ў ружовай кашулі, які зухавата адплясвае, аўтары сайту euravitebsk.org ідэнтыфікавалі як першага сакратара БРСМ Чашніцкага раёна.

Рэдакцыя сайту euravitebsk.org падкрэслівае, што мае ў сваім архіве поўны відэазапіс гэтай вечарынкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)