Скандалы
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

П’яны кіроўца пакусаў інспектара ДАІ

На Брэстчыне ўваходзіць у моду зводзіць рахункі адзін з адным пры дапамозе зубоў. Не так даўно ледзь не адкусіў нос свайму суседу жыхар вёскі Новы свет Баранавіцкага раёна. А днямі п’яны кіроўца, жыхар вёскі Радзялавічы, які атрымаў мянушку Арнольд, укусіў на Ганцаўшчыне супрацоўніка ДАІ.

Калі дарожны інспектар спыніў п’янага, ён паводзіў сябе вельмі агрэсіўна. Пры складанні пратакола, Арнольд адмаўляўся падпарадкавацца міліцыянту і паспрабаваў уцячы з аўтамабіля інспектара. Калі міліцыянт памкнуўся перашкодзіць кіроўцу, Арнольд моцна укусіў яго за руку.

Цяпер кіроўцу пагражае пазбаўленне правоў, штраф і адказнасць за непадпарадкаванне супрацоўніку ДАІ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)