Общество

Падведзеныя вынікі конкурсу «Вольнае слова-2009»

У намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял» найвышэйшую адзнаку сябраў журы заслужыў артыкул Святланы Станкевіч «Чем Грозный похож на Минск», які выйшаў у інтэрнет-газеце «Салідарнасць» 18 снежня.

Усяго на традыцыйны штогадовы конкурс «Вольнае слова», які праводзіцца сярод журналістаў-сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», прыйшла 41 праца ад 18 журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. З іх журы выбрала і адзначыла пяць артыкулаў у пяці намінацыях, паведамляе прэс-служба ГА «БАЖ».

У намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял» найвышэйшую адзнаку сябраў журы заслужыў артыкул Святланы Станкевіч «Чем Грозный похож на Минск», які выйшаў у нашай інтэрнет-газеце.

У намінацыі «Найлепшы мастацка-публіцыстычны твор» найбольш балаў набраў артыкул Анжэлы Белуш «Напишите: инвалидам вход воспрещен» (Intex-press).

Артыкул Кастуся Лашкевіча «Беларусь вачыма шведаў: «Сэрца, якое б’ецца і крываточыць» (TUT.BY) прызнаны сябрамі журы самым моцным у намінацыі «Найлепшая аналітычная публікацыя».

Карэспандэнт газеты «Звязда» Яўген Валошын правёў усебаковае і, як зазначыў старшыня журы Юрась Карманаў, эфектыўнае журналісцкае расследаванне на тэму продажу наркотыкаў у Беларусі, пасля апублікавання якога ў краіне забаранілі продаж спайсу. Артыкул «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?», па меркаванні журы, заслугоўвае ўзнагароды ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне».

У намінацыі «Дэбют» найлепшым прызнаны артыкул маладой гродзенскай журналісткі Хрысціны Марчук «На Падляшшы назвы мсяцовасцей пішуць па-беларуску» («Газета Слонімская»).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)