Скандалы
Ганна Гарбуновіч, «Радыё Рацыя»

Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы

Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.

Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Мінская вобласць).

Падчас бегу на кароткія дыстанцыі — стаметроўкі — радавы адчуў сябе дрэнна і згубіў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.

На сённяшні дзень па факце смерці радавога назначана судова-медыцынская экспертыза.

Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, падчас якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую навабранец праходзіў перад адпраўкай у войска.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)