Общество
Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Названыя ляўрэаты прэмій ПЭН-цэнтру

Рада Беларускага ПЭН-цэнтру назвала трох ляўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.

Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Аляксандру Фядуту за кнігу турэмнай лірыкі «Американские стихи» і Валеру Булгакаву за кнігу публіцыстыкі «Беларусь 1994–2004 г.г.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі».

Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Ўладзімеру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.) і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Цырымонія ганараваньня ляўрэатаў адбудзецца на пачатку 2013-га году.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля сьмерці пісьменьніка і грамадзкага дзеяча, на знак пашаны да ягонага імя. Прэмія прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы, надрукаваныя ў прамінулым годзе.

Ляўрэаты мінулых гадоў:

1995 — Павал Шарамет, Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Самсон Палякоў і рэжысэр Алай;

1996 — Віталь Тарас;

1998 — Сяргей Дубавец;

2000 — Міхась Скобла;

2001 — Валянцін Акудовіч;

2004 — Генадзь Бураўкін;

2006 — Сяргей Навумчык;

2007 — Павал Севярынец;

2010 — Сяргей Шапран;

2011 — Аляксандар Тамковіч і Мікалай Мельнікаў.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню пачуцьцяў гістарычнае самасьвядомасьці і нацыянальнае незалежнасьці.

Сьпіс ляўрэатаў:

1995 — Кастусь Акула;

1996 — Уладзімер Арлоў;

1997 — Лявон Баршчэўскі і Аляксандар Лукашук;

1998 — Сяргей Ёрш;

1999 — Вячка Целеш і Ала Сакалоўская;

2000 — Ніна Стужынская;

2001 — Алесь Белы;

2002 — Андрэй Катлярчук;

2003 — Захар Шыбека;

2004 — Аляксандар Надсан;

2006 — Леанід Маракоў;

2010 — Вольга Бабкова;

2011 — Зьміцер Санько і Людміла Рублеўская.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)