Навумчык: Найлепшы адказ на «Вам бы толькі сьцяжкі!»

Швейны цэх кампаніі Symbal.by спыніў традыцыйную вытворчасьць і перайшоў на пашыў масак. Раней гэты цэх шыў пераважна адзеньне з нацыянальнай сымболікай, у тым ліку зь бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй»,​ адзначае Сяргей Навумчык на Радыё Свабода.

«Сымбалі — катэгорыя важная. Я б сказаў, жыцьцеўтваральная для нацыі. Але ключавое паняцьце тут — «жыцьцё».

І зараз — трэба ратаваць чалавечыя жыцьці.

Тым часам, у Гомлі зьбіраюцца ўзводзіць 60-мэтровую мачту для сьцяга, яна абыдзецца — мінімальна — у паўтара мільёна рублёў.

Я цяпер не кажу пра пытаньне легітымнсьці чырвона-зялёнага сьцяга, рэфэрэндум па якім 25 гадоў таму прайшоў з парушэньнямі Канстытуцыі і законаў.

Кажу пра прыярытэты. Праціўнікі праекту зьвяртаюць увагу, што ў Гомлі доўгі час ня могуць дабудаваць бальніцы, школы і лічаць такія затраты нерацыянальнымі ва ўмовах дэфіцыту гарадзкога бюджэту. Між іншым, на плошчы ўжо ёсьць аж тры мачты.

Жыхары Гомлі сабралі на гэты момант 4 з паловай тысячы подпісаў, каб спыніць будаўніцтва.

Але абласныя ўлады адказалі, што ў грамадзкім меркаваньні яны патрэбы ня маюць.

У свой час улады (і пры камуністах, і пры Кебічу, і пра Лукашэнку) папракалі прыхільнікаў нацыянальнай сымболікі — «Вам бы толькі сьцяжкі, а хто будзе клапаціцца пра людзей?».

Гэтымі днямі мы, здаецца, маем красамоўны адказ на такі папрок».

Навумчык: Хлусілі пра інтэграцыю — хлусяць і пра каранавірус?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(34)