Навумчык: Навошта карантын, калі ёсьць танкі

Лукашэнка не зьбіраецца адмяняць парад на Дзень перамогі, адзначае Сяргей Навумчык на Радыё Свабода.

Апазыцыя скасавала масавыя акцыі на Дзень Волі. Упершыню за 30 гадоў. Тое ж самае зрабіла і беларуская дыяспара — у Амэрыцы, Канадзе, Брытаніі, Чэхіі, Францыі, паўсюль. Упершыню за 70, калі не за 100 гадоў.

Сымбалі і гісторыя — паняцьці важныя. Але жыцьцё людзей, іх будучыня — важня ня меней.

Улады, як выглядае, адмяняць парад на 9 мая не зьбіраюцца — у Менск ужо прывезьлі дзьве тысячы салдат і афіцэраў. Выводзіцца з боксаў бронетэхніка.

А можа быць, мы ня ўсё ведаем, і, расчараваўшыся ў мэдычных якасьцях трактараў, Аляксандар Рыгоравіч вырашыў давіць вірус танкамі?

Аляксандар Рыгоравіч, танкамі зь вірусам не змагаюцца — гусеніцамі вы толькі раструшчыце асфальт на менскіх праспэктах. Я, як былы ракетчык скажу: ракетамі яго, вірус. Ракетамі!

Тут галоўнае што? Галоўнае — дакладна пацэліць ракетай у мікроб!

Хаця супастаты з NATO кажуць, што ёсьць і больш дзейная зброя — карантын.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(22)