Хлусілі пра інтэграцыю — хлусяць і пра каранавірус?

Піша Сяргей Навумчык на Радыё Свабода.

І Лукашэнка, і ягоная прэс-сакратарка, і кіраўнікі міністэрства аховы здароў’я, і рэгіянальныя кіраўнікі настойліва пераконваюць, што афіцыйная інфармацыя пра каранавірус у Беларусі — праўдзівая.

Але далёка ня ўсе гэтаму вераць. А многія прыгадваюць, як улады (тады камуністычныя) хлусілі пра Чарнобыль.

Але ёсьць больш сьвежы прыклад, чым Чарнобыль.

Гэта —так званая беларуска-расейская інтэграцыя. «Дарожныя мапы», зьмест якіх невядомы ня толькі дзевяці з паловай мільёнам жыхароў Беларусі, але і двум сотням дэпутатаў так званага парлямэнту.

Але гэты прыклад, як ні парадаксальна — адначасна і цудоўны спосаб для ўладаў даказаць, што яны ня хлусяць пра вірус, ад якога залежаць жыцьці людзей.

Ва ўсялякім разе зрабіць першы крок у гэтым напрамку.

А менавіта — рассакрэціць дакумэнты, ад якіх залежыць лёс краіны: апублікаваць «дарожныя мапы» так званай «інтэграцыі». Каб людзі нарэшце даведаліся, што ім рыхтавалі ў Крамлі і менскім Палацы незалежнасьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(59)