Экономика
Сямён Печанко, ”Наша нiва”

На што разлічваў Нацбанк год таму і што выйшла

Памер золатавалютных рэзерваў, напрыклад, чакаўся на канец 2008 году на ўзроўні 5,5 млрд даляраў, атрымалі ж толькі 3 мільярды.

Згодна з асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год рост валавога ўнутранага прадукту павінен быў скласці 11%. Па выніках году гэты паказчык апынуўся на 1% меншым - і ён яшчэ можа быць перагледжаны ў бок змяншэння пасля таго як будуць дакладна вядомыя вынікі працы сельскай гаспадаркі ў 4-м квартале.

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) краіны на канец году паводле нацыянальнай методыкі прагназаваліся на ўзроўні 5,5 млрд даляраў. Сусветны фінансавы крызіс парушыў гэтыя прагнозы — па стандартах МВФ на 1 студзеня 2009 года ЗВР склалі 3061,1 млн даляраў.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю прагназавалася ў памеры 1,4 млрд даляраў, аднак па стане на лістапад 2008 году яго памер дасягнуў амаль 4 мільярдаў. Менавіта неабходнасцю ратавання айчынных экспарцёраў абгрунтавалі ўлады надзвычай непапулярную меру — аднаразовую дэвальвацыю рубля, праведзеную акурат на навагоднія святы.

Інфляцыя планавалася ў межах 6-8%, аднак па выніках мінулага году яе памер больш чым удвая перавысіў мінімальны прагназаваны паказчык — 13,3%.

Стаўка рэфінансавання 17 снежня 2008 году ўзнялася да 12%, а з пачатку 2009 году да 14% супраць прагназаваных 7-9%.

Такім чынам Нацбанк спрабаваў ажывіць зацікаўленасць насельніцтва да банкаўскіх дэпазітаў. З гэтай жа прычыны выраслі і стаўкі гадавых па тэрміновых укладах. Згодна планаў памер працэнтных ставак па крэдытах для нефінансавага сектара мусілі скласці 10-12% гадавых. Выйшла ж так, што працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць выраслі ў сярэднім да 20-25%, на набыццё аўто — да 30%. Варта адзначыць, што большасць беларускіх банкаў прыпынілі на няпэўны час выдачу крэдытаў.

Комментарий на форуме TUT.BY

Vobeyda: «Если бы какое-нибудь госпредприятие так же выполняло плановые показатели, как нацбанк, то директора давно бы посадили... »

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)