«Мама прынесла вірус з працы, калі паступала шмат хворых на кавід». У барысаўскай бальніцы памерла медсястра

Таццяна Кавалёнак 40 гадоў прапрацавала ў цэнтральнай раённай бальніцы Барысава. Яна была медсястрой хірургічнага аддзялення.

«У пачатку мая ў мамы трохі паднялася тэмпература. Яна зрабіла рэнтген, але ён быў абсалютна чысты. Таму працягвала хадзіць на працу як звычайна, — распавяла «Нашай Ніве» Ганна, дачка Таццяны Мікалаеўны. — 4 мая тэмпература была за 38 градусаў. Маме зрабілі КТ, на ім — двухбаковая пнеўманія».

5 мая Таццяну Кавалёнак паклалі ў барысаўскую бальніцу нумар 2. Зрабілі тэст на «карону».

Медики из Борисова: «Это унизительно»

«9 мая ёй пагоршала, перавялі ў рэанімацыю. 12 мая прыйшоў вынік тэсту — станоўчы. Тады праверылі і мяне, і бацьку, — кажа дачка. — Тату своечасова зрабілі КТ, таксама выявілі пнеўманію. Шпіталізавалі і яго».

16 мая Таццяна памерла. На наступны дзень прыйшоў аналіз яе мужа — каранавірус выявілі і ў яго.

«18 мая мы пахавалі маму. Бацьку на пахаванне не пусцілі дактары, ён і па сёння ў бальніцы. Стан у яго адносна нармальны, ляжыць у звычайнай палаце.

У пасведчанні аб смерці мамы напісалі «двухбаковая пнеўманія, сардэчная і лёгачная недастатковасць».

Адкуль маглі захварэць мама і тата, я не ведаю. Адзіны варыянт — мама «прынесла» вірус з працы, у іх якраз у тыя дні паступала шмат хворых на кавід», — мяркуе дачка.

Таццяне Кавалёнак было 60 гадоў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:14)