Общество

Макей пра Зісера: «Вельмі шкада, што такія людзі адыходзяць заўчасна»

Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей — пра заснавальнiка TUT.BY Юрыя Зісера. Пiша Радыё Свабода.

— Мы не былі сябрамі, але я выдатна памятаю яго як удзельніка грамадзка-кансультацыйнай Рады, якую мне давялося пэўны час узначальваць. Яго выступы, прамовы, прапановы былі заўсёды вельмі шчырыя і заўсёды па справе.

Было бачна, што лёс Радзімы, грамадзтва, кранае яго і ён прагна хацеў зрабіць штосьці добрае для паляпшэньня жыцьця краіны і людзей. І гэта нягледзячы на тое, што погляды сябраў Рады былі рознымі, а часам нават і палярнымі.

Вельмі шкада, што такія людзі адыходзяць заўчасна. Ён мог бы яшчэ многае зрабіць...

Капитан Зиссер: человек, который совершил невозможное

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(53)