Лукашэнка ідзе ў тэатр

За некалькі гадзін да ўрачыстага адкрыцця ў прылеглых кварталах поўна сілавікоў.

Апошні раз Лукашэнка быў у тэатры 10 год таму. Тады паказвалі «Князя Вітаўта». Фота president.gov.by)

Карэспандэнт «Нашай Нівы» прагуляўся каля Купалаўскага тэатра за некалькі гадзінаў да ўрачыстага адкрыцця, якое мае наведаць Лукашэнка з чынавенствам.

Першы цёпла апрануты малады чалавек з рацыяй трапіўся за «нулявым кіламетрам» на Кастрычніцкай плошчы. Па адным супрацоўніку з рацыямі стаіць каля бліжэйшых да тэатру выхадаў з метро.

Участак вуліцы Карла Маркса ад пасольства Вялікабрытаніі да Купалаўскага ачышчаны ад транспарту. Бліжэй да адноўленага будынка тэатра на трэск рацый перастаеш зважаць — тут іх ніхто проста не хавае. З галоўнага ўваходу вызіраюць засяроджаныя супрацоўнікі тэатра.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка наведваў тэатр больш за дзесяць гадоў таму. На адкрыццё тагачаснага сезону паказвалі «Князя Вітаўта». Разам з Лукашэнкам тэатр тады таксама наведала ўнушальная дэлегацыя: на архіўным фота можна пабачыць тагачасных міністраў культуры і абароны Гуляку і Мальцава. За спінай у Лукашэнкі сядзеў нязменны начальнік аховы Уцюрын.

Таксама на гэтую тэму:

Как Ладутько одним из первых Купаловский театр посетил

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)