Коктейль
Михаіл Брошын

Ланч-канцэрт, літаратурнае караоке і яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў

3 кастрычніка ФРГ адзначае нацыянальнае свята – Дзень Германскага адзінства. Да гэтай даты прымеркаваныя Тыдні Германіі ў 11 гарадах Беларусi.

З абшырнай праграмы «Салідарнасць» выбрала некалькі цікавых мерапрыемстваў, каб звярнуць на іх увагу чытачоў.

5 кастрычніка

Кулінарны майстар-клас «Нацыянальная нямецкая кухня – Баварыя» (Маладзечна, Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча, вул. Вялікі Гасцінец, 21-В3)

Падчас кулінарнага майстар-класа Зыгрыд Мурк распавядзе пра асаблівасці баварскай кухні і прыгатуе разам з удзельнікамі некалькі вядомых нацыянальных страў.

Па папярэдняй рэгістрацыі.

10 кастрычніка

Ланч-канцэрт і творы нямецкіх кампазітараў (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, фае новага корпусу, вул. Блохіна, 30)

Ланч-канцэрты прадстаўляюць магчымасць студэнтам і супрацоўнікам атрымаць асалоду ад шэдэўраў класічнай музыкі падчас абедзеннага перапынку. У рамках Тыдняў Германіі будуць выконвацца творы нямецкіх кампазітараў.

11 і 15 кастрычніка

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно «SHORT EXPORT 2018» (культурны цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8)

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ у Ліёне, агенцтва KurzFilmAgentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране.

SHORT EXPORT 2018 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанру ў Германіі. Фільмы гэтага года апавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі. Уваход вольны

13 кастрычніка

Літаратурнае караоке (Баранавічы, атэль «Марыінскі», вул. Гагарына, 29)

Удзельнікі без папярэдняй падрыхтоўкі чытаюць урыўкі з літаратурных твораў. Ацэньваецца артыстызм і тэхніка чытання.

На нямецкай мове. Па папярэдняй рэгістрацыі

23 кастрычніка

Форум «75 гадоў трагедыі і гераізму Мінскага гета: праблемы і перспектывы захавання памяці пра Халакост у Беларусі» (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр-т Газеты Праўда, 11)

Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Мінскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Мінскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамадскія дзеячы з Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы. Падчас пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пытанні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.

Уваход па запрашэннях.

Цалкам праграма Тыдняў Германіі змешчаная тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)