Общество

Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь

Пасля выклікаў у Расонскі РАУС 1 і 4 ліпеня па новай абсурднай адміністратыўнай справе ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, прыняў рашэнне  часова пакінуць тэрыторыю краіны.

Пра гэта паведамляе Хрысціянская візія.

Нагадаем, што ў снежні ксёндз Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі «дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(37)