Сяргей Нятрэба
Kriwi — «Hei-Loli»

Перавыданьне самага першага альбому легендарнай фолк-каманды. Ён даўно стаў рарытэтам і існаваў толькі на касэтах, таму BMA-Group вырашыла выдаць яго на CD.

У гэтым годзе альбому споўніцца 10 год, але гэта музыка, пэўна, ніколі ня згубіць актуальнасьці. Рэліз цікавы ня толькі запамінальнымі гітамі, але і сваім зорна-ўзорным складам. У той час у Kriwi ўваходзілі Вэраніка Круглова (лідэр-вакал), Зьміцер Вайцюшкевіч (мультыінструмэнталіст) і Юры Выдронак (кампазытар і кіраўнік групы). На дыску ёсьць як студыйныя запісы, зробленыя ў Бэрліне (“Гэй-лолі”, “Я скакала, я плясала”, “Мяцёлка” ды інш.), так і канцэртныя — з колішніх эўрапейскіх выступаў (“Лося”, “А ці дома, дома”, “Сьвяты Ляксей”). Захаванае й арыгінальнае аздабленьне альбому, дзе можна пабачыць брэндавую ўжо ілюстрацыю — старэнькую бабулю ў вялікіх навушніках — і маладыя твары Вэранікі, Зьмітра і Юрыя. Дыск мусіць зьявіцца ў продажы на пачатку лістапада.
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)