Ён не можа не быць прэзідэнтам і не сесці за краты. За тыя забойствы, якія адбыліся ў Беларусі. Яго дзеці — гэта карупцыянеры, якія атрымалі шмат грошай за тое, што яны дзеці Лукашэнкі.
Кныровіч: «Я ўпэўнены, што дзеці Лукашэнкі не будуць жыць у краіне Беларусь»
Прадпрымальнік і блогер патлумачыў, навошта правіцель прыняў закон пра гарантыі сабе і сваёй сям’і.
— Я ўпэўнены, што нікуды Лукашэнка не збіраецца, — пракаментаваў Аляксандр Кныровіч у эфіры Еўрарадыё размовы пра магчымы сыход правіцеля ў рэчышчы прыняцця новага закону аб гарантыях. — Пра гэта магчыма меркаваць звонку, калі вы не ведаеце становішча у Беларусі і хто такі Лукашэнка. Калі мы гаворым пра звычайнага аўтарытарнага прэзідэнта, то, так, у нас ёсць прыклады, калі яны сыходзяць, з’язджаюць кудысьці, каб памерці.

Аднак, упэўнены аналітык, гэта не выпадак Лукашэнкі.
— Я цалкам ўпэўнены, што нікуды Лукашэнка не сыдзе і будзе адначасова кіраваць і ВНС і сядзець на пасадзе прэзідэнта, пакуль яго не вынесуць з Драздоў, — лічыць Кныровіч.
Сам закон — гэта рэха абяцанняў, якія правіцель даваў ў 2020 годзе пасля размовы з Пуціным.
— І я ўпэўнены, што дзеці Лукашэнкі не будуць жыць у краіне Беларусь. Яны будуць жыць дзесьці ў Дубаі, у Эміратах, якія дора адносяцца да тых людзей, якія скралі шмат грошай і хочуць спакойна дажыць. Навошта ім гэтыя рызыкі?
Кныровіч у якасці прыкладу адсутнасці гарантый прывёў кіраўнікоў іншых краін.
— Паглядзіце, як прыцягваюць да адказнасці Трампа, як прыцягваюць да адказнасці былога прэзідэнта Францыі Сарказі, які атрымаў тры гады і адзін год павінен быў адседзець дома. Як прыцягнулі да адказнасці вялікага карупцыянера Берлусконі. Прэзідэнта Бразіліі. У нармальнай краіне прэзідэнт — гэта нармальны чалавек, і таму Лукашэнка баіцца.
Канешне, гэты ўказ не спасе ні яго, ні яго дзяцей. Ніхто не будзе глядзець на гэты ўказ, якія прапісаў сам Лукашэнка, аб чым яго не прасіў ніхто, — заключае Аляксандр Кныровіч.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное