Общество

Клёвыя беларускія законы

Пакуль адны славяць любыя беларускія законы, а другія ганяць іх без разбору, мы зрабілі ТОП-8 сапраўды крутых законаў і правілаў, мэйд ін Беларусь.

Нягледзячы на тое, што некаторыя таварышы бачыць у іх наступ на дэмакратыю і правы чалавека, мы палічылі: гэтыя правілы і законы нам на руку. Бо карысныя – з якога боку ні паглядзі.

1. ПАГНАЎ НА ПЕШАХОДА – ГАНІ ПРАВЫ!

Не так даўно менскія даішнікі праводзілі акцыю-гульню “Не прапусціў пешахода – развітайся з правамі!” Пункт 116-ы ПДР існуе даўно, але ўзяліся за дбайнае яго выкананне нядаўна.

“Знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродка, каб уступіць дарогу пешаходу” стала раўнаважна таму, каб захаваць у сваім кашальку 10-20 базавых велічынь. А можа, нават і правы. Дзякуючы гэтаму, педэстрыян можа адчуваць сябе на менскіх “зебрах” значна больш бяспечна, чым ў вяліках гарадах краін СНД. Застаецца толькі маліцца, каб лютая нянавісць вадзіл, якая перапаўняе салоны аўто, не вырвалася вонку і не змяніла вось нахілу Зямлі.

…Не хапае толькі ўвесці правіла, якое б прадпісвала пешаходу максімальна дапушчальную ступень нечаканасці выскоквання на пераход.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)