Политика

Карбалевiч: «Армэнія моцна астудзіла Лукашэнку»

Палiтолаг – аб тым, як прэзiдэнт перавярнуў сытуацыю з рэфэрэндумам.

– Аказваецца, гэта апазыцыя, праціўнікі патрабуюць зьмены Канстытуцыі і рэфэрэндуму. Невыпадкова адмову ад рэфэрэндуму Лукашэнка зьвязаў з армянскімі падзеямі і Майданам. Думаю, гэта моцна ацьверазіла і астудзіла яго. Такім чынам, усё адкладваецца на няпэўны час, — пракамэнтаваў Радыё Свабода заявы Аляксандра Лукашэнкі палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адмову Лукашэнкі ад рэфэрэндуму пракамэнтаваў Свабодзе каротка: «Ерэван адгукнуўся ў Авальнай залі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)