Политика
Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Гвалтоўна астрыжанай Юліі Сцяпанавай адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы

Фрунзэнскі РАУС Менску адмовіў актывістцы Юліі Сьцяпанавай у завядзеньні крымінальнай справы супраць нападнікаў. Роўна месяц таму 14 студзеня тыя зьбілі яе, павалілі ў сьнег і абрэзалі валасы.

У афіцыйным адказе, які Юлія Сьцяпанава атрымала сёньня, паведамляецца: праверка высьветліла, што ў дзеяньнях нападнікаў няма складу крымінальнага злачынства. Але ёсьць адміністрацыйныя парушэньні. І таму, калі іх знойдуць, то прыцягнуць да пакараньня паводле адміністрацыйнага кодэксу. То бок, максымум, што ім пагражае, — 15 сутак арышту.

Юлія Сьцяпанава кажа, што яна шакаваная гэтым рашэньнем:

«Атрымліваецца, што любы чалавек, які напаў на іншага чалавека і пагражаў ягонаму жыцьцю, выказваў пагрозы на яго адрас, ужываў гвалтоўныя дзеяньні, паводле фрунзэнскай міліцыі, заслугоўвае толькі адміністрацыйнага пакараньня. Гэта азначае, што сапраўднае крымінальнае злачынства застаецца беспакараным».

У дакумэнце, які атрымала Юлія Сьцяпанава, таксама пазначана, што ў дзеяньнях гэтых людзей назіраецца варожае стаўленьне па прыкмеце грамадзкай дзейнасьці. То бок міліцыя прызнае, што невядомыя напалі на грамадзянку Сьцяпанаву з прычыны яе грамадзкай дзейнасьці. Актывістка кажа, што міліцыя сама прызнае палітычны падтэкст гэтай справы, але пры гэтым не зьбіраецца шукаць злачынцаў і прыцягваць іх да крымінальнай адказнасьці.

Каля гадзіны ночы 14 студзеня актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Юлію Сьцяпанаву невядомыя зьбілі каля яе дому ў Менску і абстрыглі валасы Нападнікі нецэнзурна лаяліся адносна яе палітычных поглядаў.

Юлія Сьцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спэцслужбаў. Яе рахунак на «Фэйсбуку» неаднаразова ўзломвалі, а ў паштовую скрыню ўкідалі лісты з пагрозамі. Актывістка брала ўдзел у здымках відэафільму «Катавальня «Акрэсьціна», зьбірала рэчы для палітвязьняў.

Таксама па тэме:

Активистку Степанову, которой ночью состригли волосы неизвестные, навестила милиция

З’ехаць?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)