З’ехаць?

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава, на якую нядаўна напалі невядомыя, змясціла вялікі эмацыйны допіс у Фэйсбуку, піша «Наша Ніва».

Пасля выпадку, які адбыўся са мной, на многія рэчы пачынаеш глядзець інакш. У мяне быў час усё абдумаць, штосьці зразумець.

Пасля таго, што адбылося, заснуць я так і не змагла. А 8-й раніцы пачуўся першы званок ад журналістаў. Усім, вядома ж, трэба жахлівыя падрабязнасці. А якія?

Для мяне гэта ўсё выглядала — ішла, павалілі, заламалі рукі, зрэзалі хвасты, нешта мне там сказалі, кудысьці адправілі, далі ў губу — УСЁ. І, ведаеце, што самае страшнае?

Калі на мяне яны накінуліся ззаду — першая думка ў мяне: арыштоўваюць.

Калі павалілі і заламалі рукі — чапляюць кайданкі і арыштоўваюць. Гэта думкі нармальнага чалавека, на якога нападаюць? Чаму ў мяне думкі ўзніклі такія, а не іншыя?

Больш за месяц да ўсяго гэтага я жыла ў такім рэжыме — я не ведала, што сёння яшчэ зробяць гэтыя… узломы сац.сетак, званкі на мабілку людзей, якія прагнуць купіць камбікорм і парасятаў (нібыта я абвестку такую ставіла), грабянец металічны ў паштовай скрыні… — так многа ўсялякіх дробязяў, якія я проста старалася не заўважаць. А навошта? Я што — першая такая? Ды і ці мала… а раптам мой нумар памылкова трапіў у газету, а раптам грабянец хтосьці згубіў, а хтосьці проста сунуў у скрыню, а раптам узлом сац.сетак — вірус? (Тое, што гэта не вірус, я змагла паверыць толькі пасля таго, як мяне ўзламалі ў дзень выбараў у «палатку» — «узломшчыкі» сталі размяшчаць на маёй старонцы афіцыйныя дадзеныя з Цэнтравыбаркама.)

І, так, як выявілася — гэта была проста дробязь.

Паўтара месяца таму яны перайшлі на іншы ўзровень: была правакацыя ў банку з прыцягненнем асацыялаў (пры вялікай колькасці сведак), хадзілі па суседзях — перадавалі пагрозы, потым яны і зусім хавацца перасталі — вось уявіце: сядзіш у кавярні — а цябе атачаюць мардавароты і не саромеючыся ходзяць нават у прыбіральню за табой!

Адзін блізкі мне чалавек трапіў у рэанімацыю (прабачце, я не магу гаварыць на гэтую тэму больш разгорнута), запіскі з абразамі ў скрыні паштовай… Калі мне перадалі пагрозу праз суседзяў, што паб’юць (да суседкі прыйшоў нейкі мужчына, сказаў каб яна перадала мне, што я скрала ў яго тэлефон і што я павінна яму 334 тысячы. Заяву ён пісаць на мяне не будзе, а проста паб’е мяне). Тлумачу — натуральна, я ні ў каго нічога не крала — я сама згубіла тэлефон больш за месяц назад і пісала заяву, а сума 334 тысячы — роўна тая сума, з гнеўнага ліста Вэлкома, у якім гаворыцца, што я ў 2008 годзе не заплаціла 334 000 і што яны мяне з’ядуць, усё канфіскуюць і за мяжу не выпусцяць.

Пра лісты — асобная гісторыя.

З інтэрвалам у адзін дзень да мяне пайшлі лісты з усіх магчымых інстанцый. Дык вось, я з веданнем таго, што мяне павінны пабіць, так і жыла два тыдні — натуральна, адна не хадзіла, пастаянна абарочвалася, з’явілася параноя. Дайшло да таго, што ў мяне пачалі з’яўляцца думкі «давайце ўжо хутчэй з гэтым скончым, біце і адчапіцеся».

Пачаў ехаць дах… І вось, калі адбылася ўся гэтая сітуацыя з маімі валасамі — я ўздыхнула з палёгкай!

Першымі «гасцямі» з раніцы сталі міліцыянты — сказалі, што прачыталі ў СМІ пра мяне і вельмі захваляваліся, ды так — што нават машыну даслалі за мной. Толькі паехалі з намі… Ясная справа — нікуды я не паехала. Потым пачалі прыходзіць журналісты. Упершыню ў жыцці мне было ўсё адно, у што я апранутая, як я выглядаю — ды хоць у чахол мяне пасадзіце.

Адзінае, што я магла рабіць — гэта ўсміхацца як дэбілка. Яшчэ — я імкнулася пазбягаць сустрэч з люстэркам, я сабе прыдумала «веданне», што я жывая, усё добра, ногі-рукі, твар — цэлыя. А валасы… ёсць жа яны на галаве. Не важна ў якім выглядзе — але ёсць жа ж!

Адзін раз я ледзь не сарвалася на істэрыку — я ўбачыла, як ціхенька плача мая мама ў пакоі.

Адзінае, што мне прыйшло ў галаву ў той момант — я проста нараўла на яе — «Я тут моцная… а ты зараз жа перастань». Усе ж такі я думаю, што паступіла правільна, што не сарвалася і выбрала такую мадэль паводзінаў — я вельмі эмацыйны і ўражлівы чалавек — магло ўсё скончыцца па-іншаму.

Мне прыйшлося засунуць усе свае эмоцыі далей — проста, каб сабе ж не нашкодзіць, каб не было нервовага зрыву.

Пайшлі публікацыі ў СМІ, і, вядома ж, з’явіліся розныя меркаванні пра ўсю гэтую сітуацыю. Збольшага людзі падтрымлівалі, ды і наогул былі шакаваныя.

Але знайшліся і тыя, хто кажа: «З’ехаць хоча, гэта ўсё спецыяльна».

Мяне вельмі смешыць гэтая пастаноўка пытання. Я спакойна езджу за мяжу, мая праца дазваляе мне хоць у Кітаі сядзець — стагоддзе інтэрнэту.

Ні для кога не сакрэт, што ў той жа Польшчы і Літве на парадак танней жыць. Сяброў у мяне досыць, каб ірвануць і застацца жыць там.

Мая хросная мама жыве ў Марсэлі — чакае мяне….. Таму — «з’ехаць» — проста смешна.

Езджу, захачу з’ехаць з канцамі — паеду. Пытаць ні ў кога не буду. Я магла ўжо некалькі гадоў жыць за мяжой, няма такой праблемы «з’ехаць», ва ўсякім выпадку ў мяне.

Вы спытаеце ў ілжэапазіцыянераў, якія адзін раз выйшлі на пікет які-небудзь, потым прытулак паляцелі прасіць: «Ратуйце ад крывавага рэжыму».

Дурныя галовы разлічвалі на: сафіты, славу, поспех, грошы — а атрымалі рэзервацыю ў вёсцы, нейкую там дапамогу.

Цяпер сядзяць і выюць «не маё». Спытаеце ў іх, што такое жыць у бамжатніку з неграмі, што такое «лагер уцекачоў».

Студэнты-каліноўцы, якія трапілі ў праграму не прыстойным шляхам, гэтак жа сядзяць і выюць. А як? Разлічвалі, што будуць там ахвярамі, вучыцца не трэба — а ўсё не так. Не вучышся — давай, да свіданія!

Ну, а пра вымушаную эміграцыю «Еўрапейскай Беларусі» мне і сказаць няма чаго, увогуле не хачу гэта каментаваць. Усё правільна людзі зрабілі. Спачатку выпрабуйце хоць бы сотую частку таго, што прыйшлося перажыць ім тут — тады пагаворым.

Адзінае, што магу сказаць з гэтай нагоды грамадзянам «асуджаючым» — значыць, вас яшчэ не чапалі. Ці вы вар’ят — бо

калі табе пагражаюць фізічнай расправай, пагражаюць згвалціць тваіх дзяцей, робяць непрыемнасці сваякам — кім трэба быць, каб ісці на ўсё гэта?

Ах… так, яны ж толькі пагражаюць… і ў нашым царстве «ўсё добра», гэта проста спалохаліся. А як жа Завадскі, Палякова, Бябенін, Захаранка, Ганчар, Красоўскі… на жаль, гэта не ўвесь спіс… Забыліся? Няўжо, каб пра цябе памяталі і лічылі чалавекам, які зрабіў хоць нешта для сваёй Беларусі, для свайго роднага дому, трэба абавязкова памерці? Добры герой — мёртвы герой. Самае страшнае, што ўжо і смерці мала становіцца, каб у мозгу адбыліся варушэнні...

А што казаць пра мяне… я не вялікі палітычны дзеяч. Я проста чалавек, я не магу заплюшчыць вочы і рабіць выгляд, што тут усё добра.

Ведаеце, калі я ўпершыню прыйшла да Інэсы Крутой [адна з пацярпелых ад тэракту ў метро 11 красавіка 2011 — НН] і ўбачыла, што людзі ядуць адну (!) бульбіну на дваіх, мне стала балюча і страшна.

Такое проста і ўявіць немагчыма…. Я сабрала свае рэчы, прадукты. Мне хацелася вынесці ўсю сваю кватэру. З тэмпературай 39 я паехала да яе — я гэта рабіла, каб з’ехаць? А як гэта чуць ад сваіх жа сяброў-музыкаў, якія сарамліва хаваюць вочы, калі я запрашаю іх узяць удзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі. «Ты ж усё разумееш». Так, я ўсё разумею…

Я разумею, што калі я не пачну раўсці пра Інэсу — яна застанецца галоднай, разумею, што калі мы не збяром перадачу для Малчанава — яе не збярэ ніхто, разумею, што калі мы не скінемся — Аўтуховіч застанецца без часопісаў…. і г. д.

Разумею я яшчэ вось што: калі чалавек хоча, ён усё сам даведаецца і знойдзе, не пераследуючы ніякай мэты. Я захапляюся такімі людзьмі. Вы пра іх не прачытаеце ў СМІ, яны робяць гэта ад сэрца: так, адна выдатная жанчына раз у два месяца здае кроў, а сродкі пералічвае на рахунак Малчанава. А цудоўная Наталля Паўлава — ёй бы ў кіно здымацца з яе знешнасцю. А якія выдатныя сцэнары яна піша! Вытанчаная, прыгожая, таленавітая — на сто адсоткаў творчая асоба — проста так падтрымлівае людзей.

Першая, хто адгукнуўся на мой заклік дапамагчы Інэсе Крутой — гэта была яна. А ведаеце, яна ж магла гэтага не рабіць. Да яе неаднаразова пранікалі ў кватэру ў яе адсутнасць — адчынялі ўсе вокны па перыметры (кватэра плошчай больш за 100 метраў), малявалі іероглефы на вокнах, разбілі ноўтбук… Калі б гэта ўсё было без сведак — некалькі выклікаў міліцыі — маўляў, «прыходжу дадому, усе вокны адчынены», або «ведаеце, у банку была правакацыя з асацыяламі», або «за намі машына ездзіць» — нас можна было з Наташай пракаціць па псіхіятрыі. І ніхто б нічога не заўважыў…

Напэўна, нават артыкул у СМІ не напісаў бы ніхто. Нас бы не стала — а Інэса сядзела б галодная і далей…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)