Скандалы

Сямён Цыбульскі, Наша Нiва

Ганну Смілевіч выключаюць з Моладзі БНФ: «Мандзік шантажуе мяне гісторыямі асабістага жыцця»

Трагікамедыя, якая нядаўна разыгралася на сядзібе Партыі БНФ.

Нагадаем, што нехта напісаў на дошцы «Мандзік (кіраўнік Моладзі БНФ — Рэд.) х**ло». Пакрыўджаны Мандзік падумаў на мінулую старшыню Ганну Смілевіч і сабраўся выключыць яе з арганізацыі.

Чым скончылася гісторыя?

Раней Мандзіка і Смілевіч звязвалі рамантычныя пачуцці

«Наша Ніва» звярнулася да Дзяніса Мандзіка, ён адказаў праз сацыяльныя сеткі, што «заявы на выхад Смілевіч пакуль не пісала», а таксама што «няма сэнсу выключаць людзей, якія нічога не робяць».

А вось Ганна Смілевіч трактуе сітуацыю іначай. Дзяўчына сцвярджае, што задала Мандзіку прамое пытанне: ці выключана яна з Моладзі БНФ. І атрымала катэгарычнае «Так».

— Я проста хачу скончыць як мага хутчэй з гэтай гісторыяй. Я ўсё яшчэ ў Партыі БНФ, і мяне гэта задавальняе. Магчыма, вярнуся ў Моладзь БНФ, калі тут з'явіцца адэкватнае кіраўніцтва, якое не змешвае асабістае стаўленне са справамі арганізацыі, — расказала Смілевіч пра свае далейшыя планы.

Яна дадаткова распавяла, што пасля таго, як сітуацыю пачала асвятляць «Наша Ніва», Мандзік стаў шантажаваць яе гісторыямі з іх асабістага жыцця.

Журналiсты папрасілі Дзяніса Мандзіка пракаментаваць сваю пазіцыю і ўсё ж даць пэўны адказ. Той адмовіўся, прапанаваўшы даслаць запыт на Сядзібу БНФ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(4)