«Еўраопт» лічыць неапраўданымі прэтэнзіі пакупніка Замяталіна да касіркі

Паміж касіркай крамы «Еўраопт» і былым галоўным ідэолагам краіны Уладзімірам Замяталіным адбыўся канфлікт на моўнай глебе.

— Гаворка ідзе пра краму ЕўраоптPrime. У гэтай краме перад выхадам на касу паказана, на якой мове будзе абслугоўвацца пакупнік: Беларуская, руская і англійская. Таму пакупнік сам мае права выбраць, у якую касу ісці і на якой мове абслугоўвацца. Прэтэнзіі да прадаўшчыцы відавочна не апраўданы, — пракаменатаваў «Нашай Ніве» прэс-сакратар кампаніі «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт») Ягор Хрусталёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)