«Для Беларусі, словы Грэцкага, магчыма, прынесьлі болей за любы медаль...»

«Хачу падзяліцца маёй набольшай прыемнасьцю ад першага дня Алімпіяды ў Ванкувэры, – распавяла Старшыня Рады БНР Ивонка Сурвіла. – Найлепшы канадзкі хакэіст усіх часоў Уэйн Грэцкі быў запрошаны запаліць алімпійскі агонь.

Дзяды Грэцкага прыехалі ў Канаду зь Беларусі. Выпадкова ўключыла тэлевізар, і бачу – Грэцкі дае інтэрвію канадзкаму журналісту.

У канцы журналіст пытаецца, ці не сумуе Грэцкі па часох, калі ён выходзіў на лёд. Часам шкадую, сказаў Грэцкі, але цяперашняе маё жыцьцё мае шмат прыемных момантаў.

І адной з прыемнасьцяў Грэцкі назваў падарожжа ў Беларусь! Гэта чулі мільёны людзей у Канадзе і сьвеце. Для Беларусі, словы Грэцкага, магчыма, прынесьлі болей за любы медаль...»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)