Цыганкоў: «У пытанні дарожных табло Лукашэнка прагнуўся перад расійскім міністрам»

Палітычны аглядальнік — пра змену надпісаў на дарогах.

«Усё ж цікавы (калі дазволена ўжыць такое спакойнае слова) гэты выпадак з «Хуткасным рэжымам», — піша Віталь Цыганкоў.

Глядзіце, міністар культуры Расеі Медынскі скардзіцца, што ў Беларусі «руская мова знікае з шыльдаў». Праз пэўны час якбы прэзыдэнт якбы незалежнай дзяржавы кажа з трыбуны, што рускія людзі не зразумеюць надпіс на шашы «Выконвайце хуткасны рэжым». Праз дзень шыльду мяняюць на рускамоўную.

Байнет ответил Мединскому: «Может, в своей стране мы будем сами решать, на каком языке разговаривать?»

Атрымліваецца, што Лукашэнка здаўся, узяў пад казырок, прагнуўся перад «усяго-та» расейскім міністрам. Нават не міністрам, а міністрам культуры!!))

Фото: Глеб Малофеев

Але гэта мы так лічым. Лукашэнка ж лічыць па-іншаму. Ён перакананы, што нічога важнага ён не здае. Сувэрэнітэт (чытай – сваю ўладу), эканоміку, геапалітычны манеўр – нічога такога сапраўды для яго істотнага ён ня здаў.

А здае ён фігню ўсялякую, фінтыфлюшкі, яму самому не патрэбныя – мову, культуру, гісторыю, адукацыю. «На табе, Божа…» І, напэўна, яшчэ радуецца пры гэтым, як хітра ён рускіх дурыць. Як у 1995-м годзе – я вам рэфэрэндум пра інтэграцыю і дзяржаўнасьць рускай мовы, вы мне – сьпісаньне даўгоў.

Але ці заўважыў ён, што разагрэў іхні апетыт і Крамлю ўжо мала «ідэйнай фігні»? Ім ужо падавай усё. Прытым не часткамі, а ўсё і адразу».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:44)