Общество
Вольга АСТАПОВІЧ, «Заўтра тваёй краіны»

Ці варта блакаваць «Фэйсбук» дзеля беларушчыны?

«Эфект бумеранга», «Фэйсбук» ды лозунг «Купляйце беларускае!» — трое замежнікаў (адзін з іх на выдатнай беларускай мове) па просьбе «Заўтра тваёй краіны» шукаюць «фішкі», што адкрыюць Беларусь свету і самім беларусам.

Культуру — «на экспарт»

Беларускую культуру трэба «перавесці» на іншыя мовы! Так лічыць французскі журналіст і медыяэксперт Жан-Мары Коа.

— Упэўнены, што спрацуе «эфект бумеранга» . Пасля таго, як якасць той жа літаратуры ацэняць аматары ў свеце, пусцяць пагалоску, пачнуць раіць адзін аднаму, яна стане цікавай і беларускаму чытачу, — упэўнены Жан-Мары Коа.

Ён раіць перакласці на мовы свету, асабліва на ангельскую, у се выбітныя творы беларускіх пісьменнікаў . На думку фрацузскага медыяэксперта варта таксама «прычапіць» ангельскую мову да культурніцкіх праектаў і інтэрнэт-парталаў Беларусі.

Працяг тэксту чытайце тут.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)