Общество

Сяргей Салаўёў, Новы час

Ці там шукаюць «дармаедаў»?

Ідэя «дармаедскага дэкрэту» з’явілася ў 2014 годзе — пяцігодку таму! Колькі за гэты час было выдаткавана высілкаў, фінансаў і чалавека-гадзін працы на тое, каб увасобіць яго ў жыццё? Толькі на адмове ад «дэкрэту» мы б ашчадзілі столькі, што маглі б набываць газ па сусветных коштах, і не парыцца з «інтэграцыямі».

Марш недармаедаў у Мінску. Фота Уладзіслава Рубанава

Раней нас палохалі, што з 2020 года беларусы будуць аплачваць 100 працэнтаў камунальных паслугаў. Аднак падобна на тое, што гэтыя планы адкладаюцца. Як і сарваліся планы выцягнуць грошы пад «дэкрэт аб дармаедах».

Планавалася, «не занятыя ў эканоміцы» з 1 кастрычніка павінны былі плаціць за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне па стопрацэнтных тарыфах. Але тэрміны гэтай аплаты былі перасунутыя на травень 2020 года.

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч патлумачыў адтэрміноўку для «дармаедаў» тым, што нібыта не атрымалася апрацаваць усе звесткі пра незанятых у эканоміцы грамадзянаў. Па словах чыноўніка, яны паступаюць амаль з 50 (!) крыніц.

Што толькі ні рабілі ўлады, каб палічыць гэтых «дармаедаў»! Адпраўлялі хадзіць па кватэрах работнікаў ЖЭС, МНС, настаўнікаў. Міністэрствам адукацыі таксама была створаная «база навучэнцаў» для абмену інфармацыяй з Мінпрацы.

А ў выніку туды запісвалі ўсіх — жанчын у дэкрэце, пенсіянераў, і нават тых, хто памёр. Усё для таго, каб «апраўдаць» словы вышэйшага кіраўніка пра 500 тысячаў «не занятых у эканоміцы». Атрымалася — як заўсёды.

500 тысячаў, канешне, налічылі — у нашай дзяржаве кіраўнік не памыляецца. Але насамрэч апынулася, што гэта «мёртвыя (іншым разам — у прамым сэнсе гэтага слова) душы».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(17)