Чалы: надзея на добрае для Беларусі вырашэньне пытаньня па энерганосьбітах зьнікла

Эканаміст Сяргей Чалы ў размове са Свабодай пракаментаваў нядаўнія перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімерам Пуціным.

— Як выглядае, і Расея ўжо ня бачыць нейкага сэнсу ў гэтых сустрэчах, і з нашага боку там усё больш эмоцый, а не аргумэнтаў. Калі паглядзець на заяву віцэ-прэм’ера Крутога (ня першую ў такім рэчышчы), то ён закідае прапагандысцкі тэзіс, што мы, маўляў, толькі гэтага і хацелі, і ўсясьветныя цэны на энэрганосьбіты — гэта толькі добра. У стылі «Лукашэнка ўсіх перамог».

Калі пачынаецца такое, то гэта яўная прыкмета, што аргумэнты, чаму цэны на газ павінны быць ніжэйшыя, — гэта ўсё ўжо не працуе. А яны сапраўды павінны быць ніжэйшыя, проста мы ня можам нармальна данесьці гэтую лёгіку. Або чаму Беларусі павінны кампэнсаваць страты ад падатковага манэўру — калі ня ўсе, то хаця б тыя, што зьвязаныя з адмоўнымі акцызамі, якія ўводзяцца ў Расеі? Так што надзея, што мы вернемся да ранейшай нармальнасьці, ужо памірае, —лічыць Сяргей Чалы.

Мгновения в фото. Как Путин и Лукашенко смотрели друг на друга

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(24)