Бортправаднік «Белавія»: «У каранціне ежы і вады не хапала, а па штосьці яшчэ не сходзіш — забаронена!»

Супрацоўнік «Белавія» бортправаднік Аляксандр (імя змененае) правёў 14 дзён у бальніцы як кантакт першага ўзроўню. Яго шпіталізавалі пасля таго, як у пасажыраў тэст паказаў каранавірус.

— Мяне паклалі ў бальніцу яшчэ ў сакавіку. Сітуацыя такая: я працаваў на рэйсе, які ляцеў з Еўропы ў Мінск. І ў дваіх пасажыраў выявілі каранавірус. Нашу брыгаду адразу ізалявалі.

Я быў, адпаведна, кантактам першага ўзроўню. Сімптомаў у мяне не было, адчуваў сябе таксама нармальна. Але ўначы мне пазванілі, сказалі, што за мной прыедуць. І ўжо праз 2 гадзіны дактары адвезлі мяне ў бальніцу. У тую ж ноч забралі аднаго з калег, дваіх калег забралі ў бальніцу на наступны дзень.

Паклалі мяне ў блок: дзве палаты па два чалавекі. Мой сусед па палаце ляцеў з Егіпта. У суседняй ляжаў мой калега і нейкі мужчына, які хадзіў да доктара зашываць галаву, а пасля ў таго доктара знайшлі каранавірус.

Выходзіць з палаты забаронена нават на калідор, максімум можна адкрыць дзверы.

Галоўны негатыўны момант у каранціне — адсутнасць інфармацыі. Вынік першага аналізу агучылі толькі праз 8 дзён! Да гэтага мы проста ляжалі і чакалі, што будзе. Некаторыя панікуюць, пачынаецца агрэсія. Сімптомаў у нашым блоку ніхто не меў, таму дактары заходзілі не кожны дзень. Але былі думкі, што калі хоць адзін мае вірус, то, напэўна, захварэюць у выніку ўсе чацвёра ў блоку.

Таксама, напрыклад, у мяне бралі мазок, тлумачылі коратка: «Кантрольны». Што кантрольны, чаму кантрольны? Мінулы што, быў пазітыўны? Толькі пазней доктар усё ж растлумачыў, што папярэдні аналіз па нейкіх там тэхнічных прычынах не змаглі зрабіць.

Асобная тэма — ежа і вада. У бальніцы кармілі раніцай, у абед і апошні раз а 5-й гадзіне. І ўсё. Ежы не хапала, а па штосьці яшчэ не сходзіш — забаронена! Таксама не хапала вады. Спачатку прынеслі пяцілітровую бутэльку на чацвярых дарослых мужыкоў, сказалі — тое на два дні. А калі яна скончылася, прапанавалі кожны раз выклікаць медсястру, каб яна дала шклянку вады. Добра, што ваду перадавалі сваякі, калі б не, то прыйшлося б няпроста.

З пазітыўных момантаў хачу адзначыць меры бяспекі і аператыўнасць, з якой працуюць дактары. У бальніцы ўсё закрыта, ніхто нідзе не ходзіць, паўсюль кварцавыя лямпы.

У выніку я правёў у каранціне 14 дзён. У мяне каранавіруса няма, але ў аднаго з калег аналіз аказаўся пазітыўным. Які яго стан, як лечаць — на жаль, гэтай інфармацыі я не маю.

Цяпер буду вяртацца на працу. Большасць палётаў адмянілі, гэта адаб’ецца на заробку. У бортправадніка заробак — гэта мізэрны аклад плюс даплата за гадзіны, якія налятаеш.

«Это лотерея». Переболевшие коронавирусом рассказали о своих впечатлениях

Але на працы кажуць, што на голы аклад нікога не пасадзяць, рэйсы будуць размяркоўваць паміж супрацоўнікамі. Умоўна кажучы, каб кожны налятаў гадзін па 40, і хаця б па палове заробку змаглі атрымаць усе.

Цяпер трохі страшна, канечне, бо жыву не адзін, з бацькамі. Калі пачнуцца палёты, то, напэўна, буду шукаць часовае жыллё і з’еду, бо працую з людзьмі і не хачу заразіць бацькоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(14)