Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ» i студэнты БДУ
А таксама вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў.
11 сакавіка работнікаў прыватнага медыцынскага цэнтра «Ладэ» адвезлі на каранцін: да іх завітаў пацыент, якія аказаўся хворым на каранавірус. А на наступны дзень у каранцін масава звазілі людзей з факультэта міжнародных зносінаў БДУ: там у аднаго са студэнтаў таксама падазравалі захворванне.
Справа ў тым, што наведнік «Ладэ» — бацька таго самага студэнта БДУ.
«Нашай Ніве» вядомыя імя і прозвішча гэтага чалавека, але заканадаўства ахоўвае медыцынскую таямніцу і таму забараняе агучваць гэтыя звесткі. Гэта буйны бізнэсмен, заснавальнік і кіраўнік шэрагу кампаній у Расіі і Беларусі. Ён вярнуўся з замежнай паездкі і не прызнаўся, што наведаў Італію.
Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік:
— Пацыент, які быў шпіталізаваны 9 сакавіка ў Мінску з пнеўманіяй, [знаходзіцца] ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Ён схаваў і ад нас, і ад супрацоўнікаў «Ладэ», што знаходзіўся ў Паўночнай Італіі, бо прыляцеў ён рэйсам з Мюнхена.
— З ім размаўлялі па тэлефоне нядаўна, ледзь-ледзь гаварыў, — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са знаёмых бізнэсмена.
Мужчыну стала кепска прыкладна 4 ці 5 сакавіка. Шпіталізавалі яго толькі 9 сакавіка. За гэты час ён меў больш за 90 чалавек «першага кантакта».
А праз два дні, 12 сакавіка, пачалася «масавая эвакуацыя» студэнтаў БДУ. Па словах навучэнцаў, у каранцін адправілі некалькі дзясяткаў чалавек, якія мелі стасункі з другакурснікам факультэта міжнародных адносінаў. Гэты другакурснік — сын таго самага бізнэсмена.
У выніку, шпіталізавалі і студэнта, і яго аднакурснікаў, і жыхароў аднаго з інтэрнатаў БДУ, у якім жылі аднакурснікі студэнта. Вучняў вывозілі на машынах хуткай дапамогі. Цяпер іх чакае каранцін.
«Наша Ніва» звязалася з тым самым студэнтам. Ён адмовіўся ад каментараў, толькі коратка паведаміў, што з ім нібыта ўсё добра. Аднак адна з сябровак студэнта усё ж паспела заразіцца.
Акрамя таго, на каранціне яшчэ трое чалавек. З імі бізнэсмен паспеў пагуляць у тэніс яшчэ 2 сакавіка.
— Да нас ён прыйшоў, калі адчуваў сябе добра. Разам з трыма партнёрамі пагуляў у тэніс, пасля з’ехаў. Добра, што тады корты былі пустыя, а дзіцячыя спаборніцтвы скончыліся гадзіны на тры раней. Пасля яны нікуды не заходзілі, адразу раз’ехаліся. Гэтыя госці нават раздзявальні звычайна не наведваюць, прыязджаюць у форме. Ды і пасля мы правялі дэзынфекцыю, таму цяпер ўсё дакладна нармальна.
Цяпер на каранціне трое: адзін наш работнк і двое тых гульцоў. Ні ў каго каранавірус не пацвердзіўся, але іх вырашылі патрымаць на каранціне два тыдні, — паведаміў «Нашай Ніве» Самуіл Каган, кіраўнік цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісу.
Уже 27 пациентов с коронавирусом в Беларуси
Таксама адзін з класаў мінскай гімназіі №20 перавялі на хатняе навучанне. Прычынай зноў стаў той самы бізнэсмен — у класе вучыцца яго дачка. Ні ў дзяўчынкі, ні ў яе мамы каранавірус не знайшлі, яны знаходзяцца ў каранціне.
— Панікі няма. Той адзін клас быў адпраўлены на хатняе навучанне, але з панядзелка дзеці вернуцца ў школу. Дзяўчынка, чый бацька захварэў, пакуль што застанецца ў каранціне, — кажуць у школе.
Ці будуць бізнэсмена прыцягваць да нейкай адказнасці? Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя падчас брыфінгу заявілі, што пакуль галоўнае — каб ён выздаравеў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное