Общество
Юлія Аляксандрава

Беларускі праект «34» можа стаць узорам для новых еўрапейскіх медыя

Вечарыну «34 Faces», прысвечаную беларускаму часопісу 34 MULTIMEDIA MAGAZINE, наведалі прыхільнікі і сябры праекта і журналісты з Польшы, Германіі, Даніі… Замежныя калегі падзяліліся з карэспандэнтам “Салідарнасці” сваімі развагамі пра будучыню медыя.

Адметна, што імпрэза праходзіла ў галерэі “Ў”, якая мае адчыніцца 7 кастрычніка. Паводле Анны Чыстасердавай, дырэктаркі галерэі, “Ў” ствараецца як “цэнтр сучаснага мастацтва з галерэяй, кніжнай крамай, адукацыйнай пляцоўкай, дзе будуць праходзіць майстар-класы па мастацтву, і барам, у якім можна будзе пачытаць кнігі па сучасным мастацтве, паглядзець фільм ці зладзіць імпрэзу”. Доказам апошняга і стала вечарына, прысвечаная часопісу “34”.

“Салідарнасць” вырашыла высветліць, што думаюць пра “беларускі андэграўндны непалітычны мультымэдыя-часопіс” (так называюць яго самі стваральнікі) журналісты, якія ствараюць падобныя праекты ў іншых краінах Еўропы.

Мэдс – журналіст з Даніі – кажа, што ідэя мультымедыя-часопіса вельмі прагрэсіўная і перспектыўная для журналістыкі: “часцяком, калі пішаш артыкул, думаеш “як добра было б далучыць да гэтага відэа, гук…”. Такія магчымасці дае выкарыстанне сродкаў мультымедыя, што немагчыма для папяровых выданняў”. Хаця пераважная большасць часопісаў у Еўропе пакуль выходзіць на паперы, зазначае Мэдс.

– Мяркую, хутка сітуацыя з медыя зменіцца, – пагаджаецца з Мэдсам і працягвае разважанні Фабіян, журналіст з Берліна, які працуе для часопісаў DUMMY і FLUTER. – І онлайн медыя стане больш. А ідэя часопіса “34” – гэта вельмі здорава!

– Нам вельмі даспадобы энтузіязм людзей, якія робяць гэты праект! – далучыліся да вышэйсказанага журналісткі варшаўскага гарадскога часопіса. – І мы спадземся на змены ў лепшы бок у вашай краіне.

Галоўны рэдактар часопіса Ірына Віданава

Выступ гурта “Касіяпея”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)