Беларуская інфэкцыяністка, якая працуе ў Польшчы: «Нават калі чалавек памірае ад раку, то пішам каранавірус, калі ён быў»

Беларуска Анастасія М., якая трэці год працуе ў адным са шпіталяў у горадзе пад Варшавай, распавяла Радыё Свабода пра асаблівасьці мясцовай сытуацыі з COVID-19.

Паводле апошняй інфармацыі, у Польшчы зафіксаваны 5341 выпадак каранавіруснай інфэкцыі. Ад COVID-19 памерлі 164 чалавекі, зь іх каля 30 у шпіталі Анастасіі. Наймаладзейшы меў 43 гады. Рэшта — людзі сталага веку зь вялікай колькасьцю сур’ёзных захворваньняў.

«Менавіта таму вялікая колькасьць памерлых, а не таму, што каранавірус забівае ўсіх спрэс. Бо калі ў хворага быў каранавірус, то першым пунктам у пасьведчаньні аб сьмерці трэба пісаць менавіта яго. Нават калі чалавек памірае ад раку, напрыклад, ці іншай хваробы — але калі ён меў каранавірус, хоць і без сымптомаў, ані кашлю, ані тэмпэратуры, то ўсё роўна галоўнаю прычынаю сьмерці мы пазначаем каранавірус».

Пнэўманіяў, як заўважыла Анастасія, стала больш, але не ў разы — на 10-20%. Аднак у большасьці людзей з каранавірусам няма ня толькі пнэўманіі, але і звычайных сымптомаў.

Специалисты сомневаются: адекватно ли фиксируются смерти от коронавируса?

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:16)