Скандалы
Ксенія Ліцвіноўская, «Новы час»

Ахвяра дзяржзабудоўшчыка — ні жылля, ні грошай

Суды, страта грошай і высяленне. Такім шокам для маці дваіх дзяцей стала набыццё кватэры ў дзяржзабудоўшчыка. Хаця здзелку ў сакавіку 2014 года афіцыйна аформілі ў БРТІ.

Суд Партызанскага раёна Мінска вынес рашэнне аб незаконным продажы кватэры, якую набыла ў «МаналітГрада» Маргарыта Крывіцкая. Тым самым пазбавіўшы сям’ю адзінага жылля.

Маргарыта купіла чатырохпакаёвую кватэру ў «МаналітГрада» па вуліцы Янкоўскага, 34, прадаўшы сваю двухпакаёўку. Здзелку ў сакавіку 2014 года афіцыйна аформілі ў БРТІ. Аднак неўзабаве раптоўна аб’явіўся дольшчык, які прад’явіў правы на кватэру.

— Ён пазваніў мне, сказаў, што гэта яго кватэра і ён будзе са мной судзіцца, — распавяла Маргарыта Крывіцкая.

Як высветлілася, «МаналітГрад» скасаваў дамову з дольшчыкам, які не стаў выплачваць дадатковыя грошы пасля пераразліку, выкліканым крызісам. Аднак выдаткі дольшчыку не былі вернуты.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)