Арыштаваны намесьнік старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон?

Літоўскі партал Delfi паведамляе, што арыштаваныя жыхар Вільні Гінтас Зэгерыс, які займаўся бізнэсам у Беларусі, і ягоны дзелавы партнёр Міхаіл Шавельзон (у тэксьце Delfi — Савелізон). Абодва знаходзяцца ў турме КДБ.

Як стал вядома ад былой жонкі Зэгерыса, бізнэсоўца арыштавалі 3 чэрвеня і вінавацяць у пасярэдніцтве пры даваньні хабару. Зэгерыс працаваў у Менску больш за 10 гадоў і меў від на жыхарства ў Беларусі.

Тым часам тэлефон Міхаіла Шавельзона, які зьяўляецца ганаровым віцэ-старшынёй Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, не адказвае. Першы віцэ-старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Беларусі Рыгор Рылькоў пацьвердзіў, што сувязі з Шавельзонам няма прынамсі ад 3 чэрвеня. 3-га прадпрымальнікі тэлефанавалі калегу, каб павіншаваць яго з народзінамі, але тэлефон не адказваў.

Шавельзон быў вядомы як прадпрымальнік, кіраўнік праўленьня каапэратыву «Тэхэнэргасэрвіс». Ён намесьнік старшыні Саюзу прадпрымальнікаў. Быў дарадцам старшыні савету рэспублікі нацыянальнага сходу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)