АНТ не дазволіла згадаць у эфіры Святлану Алексіевіч

Арт-менэджарка Вольга Мжэльская днямі здымалася ў сюжэце для перадачы «Наша раніца» на АНТ. У інтэрв'ю яна расказвала пра жанчын, якія яе натхняюць. Але тэлеканал не дазволіў згадаць у роліку Святлану Алексіевіч.

Як патлумачыла Вольга, пра гэта яе папярэдзілі падчас падрыхтоўкі да здымкаў.

Вольга Мжэльская. Фота з Instagram

— Абмяркоўвалі змест будучага сюжэту. Мяне папрасілі назваць жанчын, якія натхняюць. Я назвала сярод іх Святлану Алексіевіч. Мяне папрасілі іншага героя, бо рэдакцыйная палітыка не прапусціць Алексіевіч, — расказала Вольга Мжэльская.

Белорусская пропаганда перещеголяла саму себя

У выніку ў ролік увайшоў расповед пра мастачак Надзею Лежэ, Алёну Кіш і Марыну Абрамовіч.

Карэспандэнту «НН» не ўдалося на працягу дня звязацца з прэс-службай АНТ.

«Дзяржава робіць злачынства». Алексіевіч пра даплаты медыкам за працу з хворымі на каранавірус

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(41)