Андрэй Дынько: «Грошы не ідуць туды, дзе няма якасных СМІ»

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» адзначае, што знішчэнне TUT.BY — гэта наймагутнейшы ўдар па эканоміцы.

— Аб’ектыўная інфармацыя — гэта паветра сучаснай эканомікі. На еўрапейскім кантыненце грошы не ідуць туды, дзе няма якасных СМІ, — пiша Андрэй Дынько. — Па-другое, разгром Тут.бая прывядзе да паскарэння адтоку ІТ-сектара з Беларусі. Атрымліваецца, што ўключэнне любой кампаніі ў ПВТ можна прызнаць незаконным, а віну ўскласці не на тых, хто ўключаў, а на кампаніі ПВТ? Абсурд — але так інтэрпрэтуе сённяшнія падзеі ІТ-бізнэс.

Па-трэцяе, разгром Тут.бая павялічвае імавернасць увядзення новых санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў — прычым яны ўпершыню могуць стацца не сімвалічнымі, а рэальнымі.

Блакаванне Тут.бая таксама падводзіць рысу пад ранейшым этапам існавання СМІ ў Беларусі. Разгром флагмана медый адкідвае нацыянальныя СМІ на дзесяцігоддзі і зробіць дзяржаву яшчэ больш інфармацыйна залежнай ад Расіі. Спатрэбіцца мабілізацыя грамадства на падтрымку тых беларускіх СМІ, якія застаюцца — унутры краіны і за яе межамі.

Людскія пакуты, боль, траўмы ў выніку рэпрэсій неацэнныя, але трэба памятаць, што любыя масавыя рэпрэсіі б’юць па сістэме мацней, чым па ахвярах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)