Общество

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва

Аляксандра Бурыкіна расказала пра жыццё пасля споведзi: BBC рыхтуе фільм

Дзяўчына доўгі час вымушана грала ролю ўдзячнай дачкі «бацюшкі са свастыкай» Канстанціна Бурыкіна, настаяцеля храма ў Гатаве.

Аляксандра Бурыкіна. Фота Арцёма Гарбацэвіча

Але нядаўна стала вядома, што на Бурыкіна заведзена яшчэ адна справа, за «гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні», і ахвяра — дачка.  У канцы чэрвеня Аляксандра дала гучнае інтэрв'ю «Нашай Ніве», у якім расказала пра жудасныя рэаліі сямейнага жыцця.

Што змянілася з таго часу? Якой была рэакцыя блізкіх на такую шчырасць?

— Пакуль у мяне ўсё па-старому, — кажа Аляксандра. — Ідзе следства, таму пра справу нічога казаць не магу. Усё правяраецца. Мая мачаха пакуль яшчэ жыве з дзецьмі. Відаць, яе лёс будзе ясны пасля суда.  У асноўным мяне падтрымлівалі, шмат незнаёмых людзей. Бо першапачаткова як?

Калі пракуратура заявіла, што заведзена справа, то, ведаеце, мне такія з'едлівыя жарты пісалі, абразы. А потым, калі я выгаварылася, то наадварот — нават знаёмыя бацькі і Вольгі [мачаха, другая жонка Бурыкіна] выйшлі на сувязь і казалі «Які жах!».

Пакуль што я трэніруюся, сама патроху трэнірую, спрабую ўладкавацца на работу на запраўку. Адносіны з іншымі спартоўцамі-паўэрліфтарамі наладзіліся, мяне ж раней недалюблівалі, а цяпер роўна ставяцца, без касых поглядаў. Сябры мяне падтрымалі таксама, — дадала яна.

Таксама дзяўчына кажа, што стамілася ад увагі прэссы.

Аляксандра расказала, што Бі-Бі-Сі збіраўся здымаць фільм пра яе пакуты. Дзяўчына дала для яго інтэрв'ю, але потым адмовілася ад здымкаў у горадзе, бо «не хочацца рабіць з гэтага кіно».

Маўляў, журналісты адказалі, што нешта прыдумаюць узамен.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)