Комментарии
Андрэй Расінскі, «Новы час»

10 няпраўдаў пра беларускую мову

14 траўня 1995 году адбыўся рэферэндум, які зрабіў рускую мову дзяржаўнай, а беларускую адсунуў убок. Старыя забабоны пра беларускую мову з таго часу не зніклі, а новыя набылі форму. Я сабраў дзесяць самых знаменных забабонаў і прэтэнзій да беларускай мовы, што дасюль выкарыстоўваюцца ў спрэчках.

1. Мова ўсяго толькі зручная прылада стасункаў.

Выказванне, з якім звыкла згаджаюцца. Але з яго само сабой вынікае, што варта карыстацца прыладамі, што маюцца пад рукой – а гэта, у сучаснае Беларусі – руская мова і рускія словы.

Сцверджанне гэтае – падступная недагаворка. Мова не толькі і не столькі прылада, колькі складаная сістэма светабачання, знітаваная з каштоўнасцямі. Мова накідае на свет сваё сеціва тлумачэнняў, што адрознівае мову адну ад адной, задае гульню сэнсаў. Беларускім «каханню» і «любові» адпавядае адна руская «любовь», «памяркоўнасць» амаль не перакладаецца, а зручная «шуфлядка» выклікае ў суседзяў ступар.

Лічыць мову проста прыладай не выпадае.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)