Общество
Аляксандар Лукашук, «Радыё Свабода»

Звонкае імя — Івонка

Калі б прэзыдэнта выбіралі за ўсьмешку, яна лёгка перамагла б любога з кандыдатаў на любых выбарах.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за сардэчнае спачуваньне ўсяму сьветламу, што дзеецца ў краіне — яе абралі б у першым туры.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за сьвятло, якое выпраменьвае толькі чысты і сьветлы чалавек — яе імя зьзяла б на прэзыдэнцкай пячатцы.

Калі б прэзыдэнта абіралі за веру ў свой народ і яго будучыню — яна даўно прадстаўляла б сваю краіну на самых высокіх самітах.

Калі б прэзыдэнта выбіралі за тое, што заўсёды жыў і жыве толькі сваёй радзімай — яна была б непераможнай.

Менавіта таму ўсе грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі віншуюць з 75-мі ўгодкамі і жадаюць доўгіх гадоў прэзыдэнту краіны сваіх сэрцаў — старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.

Жыве Івонка!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)