Общество
Алесь Гізун, Intex-press

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

Пасля начной залевы 2 ліпеня склепы, падворкі і агароды трох двароў у в. Скварчыцы Баранавіцкага раёна апынуліся пад уражвальным слоем гною. Яго на ўзгорку за некалькі дзесяткаў метраў мясцовая гаспадарка збірала ажно з мінулага года. Гноем заліло нават хаты.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

Карэспандэнты “Intex-press” завіталі ў Скварчыцы ў той момант, калі пагрузчыкі з мясцовага калгаса “Аграшчара” здымалі верхні слой каравяка на прыватных падворках і вясковай вуліцы.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

“А ў агародах жа нічога не збярэш. Усё папросту згарыць. А калі не, дык як такую бульбу будзеш есці – яна ўся ў гаўне”, – абураецца пацярпелы ад такой незвычайнай “паводкі” Леанід Вікенцьевіч.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

Ягоны найбольшы боль – маладыя яблынькі малдаўскіх гатункаў, лёс якіх цяпер невядомы: выжывуць – не выжывуць. У яго жонкі Валянціны – іншы клопат: “Мае каны (кветкі – аўт.) мне спецыяльна прывозілі знаёмыя з Масквы… Лілеі – кожная па 8 – 15 тысяч… Яны ўжо прападуць”.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

Разам з Валянцінай мы ў гумовіках мінаем граду з клубніцамі. Ягады таксама “ў шакаладзе”.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

“Клубніцы адно раз паспела сабраць. Астатнія хтосьці выбраў без мяне. Цяпер ужо ніхто не палезе, нават злодзей…”, – са скрухаю кажа Валянціна.

Жыхары вёскі Скварчыцы прачнуліся ў г*ўне

У суседзяў Леаніда і Валянціны таксама затапіла і новы (на градах), і леташні (у склепах) ўраджаі. Студні пацярпелых вяскоўцаў апламбавалі санслужбы, забараніўшы піць ваду.

На пытанне: “Як далей будзеце жыць?” у гэтых простых людзей знайшліся вельмі простыя адказы. Ваду можна браць у суседзяў праз пяць хат. Па прадукты – на рынак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)