Общество
Зінаіда Цімошак, Новы час

Жыхары Слуцка: ад візітаў Лукашэнкі адны страты. Фотафакт

Візіт кіраўніка краіны ў Слуцк 16 лютага актыўна абмяркоўваўся гараджанамі. Узгадалі і раптоўны рамонт вуліц горада, са скепсісам паставіліся да абяцанняў наладзіць працу цукраварні і дражджавога завода, а таксама павысіць заробкі настаўнікам.

Падобна, што прыезд кіраўніка краіны для слуцкай «вертыкалі» стаўся нечаканасцю, бо горад упарадкоўвалі на працягу некалькіх дзен і нават па начах. Апрача мясцовых камунальшчыкаў чысцілі горад ад снегу і латалі яміны супрацоўнікі ЖКГ з суседніх раёнаў. Ці засталіся жыхары горада задаволены такім ямачным рамонтам?

— Нічога добрага ад такога раптоўнага добраўпарадкавання няма, бо асфальт клалі прама ў ваду і гразь, ён жа растане разам з снегам! — абураецца мужчына, які жыве на вуліцы Галавашчанкі. — А пасля будуць гаварыць, што ў іх няма грошай. Вось яны — грошыкі, закапаныя абы-куды. Абрыдла ўсё гэта...

Цалкам фотарэпартаж глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)