«Жыве Беларусь!» Як беларускамоўны француз зладзіў перфоманс у Мінску

Габрыэль Піке не першы дзень выходзіць на акцыі ў Мінску.

26 жніўня на мітынг на плошчы Незалежнасці прыйшоў малады француз Габрыэль Піке, які зладзіў тут перфоманс. На ягоным целе былі намаляваныя бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня».

Габрыель паўдзельнічаў у вольным мікрафоне. Ён скандзіраваў «Жыве Беларусь!» і «Верым, можам, пераможам!»

Відэа TUT.BY

Француз не першы раз трапляе ў аб’ектывы камер на мітінгах і акцыях у Мінску. Некалькі год таму ён вучыўся ў Мінску тэатральнаму майстэрству, пражыў у Беларусі 11 месяцаў.

За гэты час Габрыэль вывучыў беларускую мову і стаў героем публікацый у беларускай прэсе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)