Журналіста «Знамя Юности» звольнілі за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу

Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты «Знамя Юности», дзе ён працаваў апошнія чатыры месяцы, звольнены.

Сабе на пошту ён атрымаў ліст з наступным зьместам:

«Добры дзень, Алесь. Паведамляем, што ў адпаведнасьці з рашэньнем галоўнага рэдактара Яўгена Канстанцінавіча Мялешкі, вам неабходна напісаць заяву на звальненьне зь сёньняшняга дня. Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Вольгі Паўлаўны Ярошанкі (тэл. 8 (017) 292-38-22)».

Алесь кажа, што на самой справе прычынай звальненьня стала адмова выконваць заданьні рэдакцыі: «Я павінен быў пісаць як добра ў нас праходзяць выбары; праводзіць апытаньні берасьцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзыдэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць забаронена. У любым матэрыяле толькі пазытыў. А ў апошні раз мяне прасілі асудзіць Плошчу. Пісаць на гэтыя тэмы я адмовіўся. А потым прыйшло гэты ліст».

Алесь перакананы, што прычына звальненьня — палітычна матываваная.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)